Навіны

За антыінтэграцыйную акцыю ў Лідзе – папярэджанне

У судзе Лідскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненні да Іллі Шаблінскага, які разам з некалькімі юнакамі выйшаў на цэнтральныя вуліцы горада на акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй.

У выніку, старшыня суда Вячаслаў Мацук, які разглядаў справу, абмежаваўся ў дачыненні да юнака адмістрацыйным папярэджаннем.

– Я задаволены, што гэта не штраф і не 15 сутак. Ніхто нават не ведае, што ў гэтых дарожных картах. І ў Расеі нават па тэлебачанні Мядзведзеў гаворыць пра адзіную валюту, адзіны эмісійны цэнтр і адзіную тэрыторыю.  Гэт мае на ўвазе, што будзе адзіная дзяржава, калі ў нас адна валюта і адна тэрыторыя. Я думаў, што ў Менску ўсіх штрафуюць, то і тут  так будзе. Аднак, не.

Нагадаем, што 22 снежня некалькі юнакоў, у тым ліку і Ілля Шаблінскі, выйшлі ў Лідзе на плошчу, каб выказаць свой пратэст супраць інтэграцыі Беларусі ў Расею. Яны адразу пастаялі каля помніка Гедыміну, пасля прайшліся па цэнтральных вуліцах да галоўнай гарадской ялінкі, дзе праз некаторы час і разышліся. Акцыя доўжылася каля 2 гадзінаў і прайшла без затрыманняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/za-antyintegratsyjnuyu-aktsyyu-u-lidze/

11.01.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты