Навіны

Абласны суд як заўсёдная несправядлівасць (фота)

14 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд першай з касацыйных скаргаў, паданых незаконна аштрафаванымі судамі Гародні за мірную акцыю салідарнасці, якая прайшла ў Гародні 15 снежня.

Напомнім, што за ўдзел у "ланцугу салідарнасці" суддзя суда Ленінскага раёну Наталля Козел 20 снежня засудзіла Грыгенчу да 10 базавых велічынь штрафу за нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне.

Суддзя Уладзімір Янкоўскі разглядаў скаргу грамадскага актывіста Ежы Грыгенчы і прадказальна яе не задаволіў.

На пачатку разгляду Грыгенча з мэтай выяўлення грамадзянства суддзі спрабаваў высветліць нацыянальнасць чалавека ў мантыі. Янкоўскі не адказаў на гэтае пытанне, пасля чаго Ежы Грыгенча заявіў яму адвод. Суддзя абвесціў перапынак, пасля якога не задаволіў хадайніцтва.

Уласна "разгляд" пасля гэтага доўжыўся ўсяго некалькі хвілін. Выканаўшы юрыдычныя фармальнасці, Уладзімір Янкоўскі пайшоў "раіцца". Потым ён з'явіўся ў залі суда і абвесціў, што скарга не задаволена. Як звычайна дамагчыся справядлівасці па грамадска-палітычнай справе ў Гарадзенскім абласным судзе дамагчыся не ўдалося.

Падтрымаць Грыгенчу ў абласны суд прыйшло 11 чалавек - журналісты, праваабаронцы, грамадскія актывісты.

Відэа

праваабарончыя сайты