Навіны

Прыкаванага ланцугамі ў залі суда забралі людзі ў чорным (фотагалерэя)

21-га студзеня ў Гарадзенскім Абласным судзе адбываўся разгляд скаргі Мікалая Саляніка, якога суд Кастрычніцкага раёна Гародні абвінаваціў ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі “За Незалежнасць”, калі гарадзенцы выйшлі 15-га снежня пратэставаць супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй.

Ад пачатку разгляд скаргі пайшоў не па запланаваным сцэнары, калі абласны суд ператвараецца ў фармальнасць і проста пацвярджае правільнасць рашэння раённага суда.

Мікалай Салянік накінуў на плечы бела-чырвона-белы сцяг, прычапіў на плечы партрэт начальніка краіны, пагаліў галаву ў краты і прышчапіў сябе ланцугом да стойкі ў зале суда. Актывіст заявіў, што аб’яўляе галадоўку і не зыдзе адсюль, пакуль не даможацца справядлівага суда.

 

Таксама Мікалай Салянік прынёс дакументы пра сваіх загінулых у вайну сваякоў і заявіў, што яны загінулі за Незалежнасць краіны, аддалі свае жыцці, спадзяваючыся, што нашчадкі будуць жыць лепш. Але зараз яго, нашчадка тых герояў, судзяць за тое, што ён выступіў за Незалежнасць роднай краіны, выканаўшы тым самым свой Канстытуцыйны абавязак.

Суддзя Ігар Собалеў, у якога гэта быў першы разгляд касацыйнай скаргі над апазіцыянерамі - грамадска-палітычнымі актывістамі, спытаў, што ў Саляніка на шыі. Пачуўшы адказ, што гэта ланцуг, якім актывіст прыкаваў сябе ў знак пратэсту, суддзя абвясціў перапынак і пакінуў залю. Пасля ён вырашыў правесці разгляд скаргі без Саляніка і перайшоў у іншую залю. А міліцыянтам загадаў вывесці Саляніка з будынку суда.

У другой залі суддзя вельмі хутка правёў працэс, і як чаканы вынік, не задаволіў скаргу Саляніка.

А галоўныя падзеі разгортваліся ў іншым месцы. Спачатку Саляніка вывелі з судовай залі разам са стойкай, да якой той сябе прыкаваў. Пасля выклікалі мэнээснікаў, якія не адважваліся да закрыцця будынку суда, да 18-ці гадзін, зайсці туды і стаялі пад вокнамі. Сказалі, што ў іх загад раскаваць Саляніка пасля 18-ці гадзін. Напэўна чакалі, калі будынак ачысцяць ад журналістаў і грамадскіх актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць Саляніка.

І ў 18-ць гадзін, калі Саляніку стала ўжо кепска і прыйшлося выклікаць хуткую, яны перакусілі прыладамі ланцуг. Мікалай Салянкі сардэчнік, і мае другую групу інваліднасці. Хуткая прыехала, медыкі збілі Саляніку ціск і хацелі завесці ў шпіталь. Той адмовіўся, і медыкі яго не забралі. Затое забралі людзі ў чорным з маскамі на тварах. Яны выскачылі з адных з дзвярэй у будынку суда, схапілі Саляніка, адрэзалі ад яго прысутных і павалаклі таго ў невядомым кірунку.

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты