Навіны

Працяг разгляду скаргаў асуджаных за акцыю “За Незалежнасць” у Гародні

У чацвер 23-га студзеня ў 14.30 адбудзецца разгляд чарговай скаргі асуджанага за акцыю “За Незалежнасць” у Гародні Вадзіма Саранчукова.

У пятніцу, 24-га студзеня, у 10.00 адбудзецца разгляд скаргі Сяргея Верамеенкі.

Усе паседжанні будуць адбывацца ў будынку Гарадзенскага абласнога суда па адрасе Карбышава 20.

Нагадаем, што скаргі пададзеныя на рашэнні раённых судоў, калі актывістаў засудзілі да вялікіх штрафаў за вулічную акцыю “За Незалежнасць”, якая адбылася 15-га снежня ў Гародні. Тады гарадзенцы выйшлі на вуліцу пратэставаць супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй.

Ужо адбыліся разгляды скаргаў Ежы Грыгенчы, Уладзіміра Арцымана і Мікалая Саляніка. Аніводная з скаргаў не была задаволеная.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты