Навіны

Абласны суд - прадказальна і без сенсацый (фота)

Гарадзенскі абласны суд чарговы раз пацвердзіў фармальнасць свайго існавання. Чарговая касацыйная скарга грамадскіх актывістаў - на гэты раз старшыні гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова не задаволена.

Чацвёртую скаргу з пяці паданых грамадскімі актывістамі па адміністрацыйных штрафах разглядаў зноў новы суддзя Уладзімір Яўхута. Хвілін 7 яму спатрэбілася для "разгляду" скаргі, пасля чаго чалавек у мантыі пайшоў "раіцца". Выйшаўшы праз 20 хвілін, суддзя Яўхута пацвердзіў першасную пастанову суда Кастрычніцкага раёну Гародні.

Напомнім, што ў ліку іншых Вадзім Саранчукоў быў затрыманы 20 снежня міліцыянтамі і ў той жа дзень судом Кастрычніцкага раёну (суддзя Руслан Хіхол) засуджаны два 25 базавых велічынь штрафу за ўдзел у акцыі за назалежнасць Беларусі. Гэтая акцыя адбылася ў Гародні 15 снежня мінулага году.

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты