Навіны

Як АГІДНА…

Якое велічнае абурэнне, усплёск “высакародных” эмоцый, які паток знішчальных эпітэтаў, якія літаратурныя “знаходкі”:

“след отпетого хулигана”, “позорный акт вандализма”, под покровом тьмы - как вор, как разбойник”, “это пятно... на нас, белорусах” (?), “горький осадок... в душах нормальных (?) людей”, “какая же гадость это сделала”, “идет рука об руку с глухим, тотальным невежеством”, “уличная, без роду, без племени, шушера”, провокаторы, упадок нравстаенности у нации налицо”, как дикие язычники на идолов”.

Усіх гэтых “літаратурных” вывяржэнняў хапіла б на цэлы раман. Елена Молочко ўпакавала ўсё гэта ў кароценькую (але якую”эмацыйную”, напоўненую “высакародным абурэннем” перадавіцу ў “Народнай волі” (№6 21.01.20).

Усё, хіба, даў бы рады зразумець, калі б хоць адзін раз, змог прачытаць, няхай не такое “высакароднае” абурэнне, а звычайную крытычную рэакцыю Елены МОЛОЧКО на забойства Завадскага ці Захаранкі, на падранне на шматкі Бел-Чырвона-Белага Сцяга Ціцянковым, на фальсіфікацыю выбараў, на ўдар кулаком у твар маладзенькай безабароннай жонцы Завадскага гарылам-ОМОНаўцам (няхай даруе мне гарыла!), на збіццё ОМОНаўцамі дзяцей, жанчын, старых і калекаў…, на знішчэнне крыжоў у Курапатах, на прысуды за абарону НЕЗАЛЕЖНАСЦІ Радзімы, за фальшывых “сведкаў” у міліцэйскай форме, за…,за…,за… Ніякай рэакцыі ў душы “нормальной люди” Елены МОЛОЧКО... Міжволі ўзнікае пытанне пра наяўнасьць у яе гэтай самай душы…

Елене Молочко стыдно, што даведзены да адчаю патрыёт, які не бачыць іншага выйсця, памаляваў на чырвона рукі помніку Пушкіна, які, дарэчы, пісаў: “«Известие о польском восстании меня совершенно потрясло. Итак, наши исконные враги будут окончательно истреблены... Начинающаяся война будет войной до истребления — или по крайней мере должна быть таковой» (XIV, 421—422). «Delenda est Varsovia» (XIV, 150) — так кончает поэт другое письмо. Гэта рэакцыя Пушкіна на Лістападаўскае Вызвольнае Паўстанне 1830-31 гг. у Польшчы і Беларусі.

Прыпляла Молочко і помнік Янку Купалу ў Маскве: “И чтобы мы подумали о соседях, если бы там осквернили памятник Янке Купале?”. Як бы нам мала, што яны (“соседи”), спачатку Янку Купалу ў Маскве забілі, а потым паставілі помнік? Ці не “невежественная” Елена Молочко гэтага ня ведае?

Ды і пра “дикие язычники на идолов” дазвольце напомніць. Першымі знішчалі ідалаў габрэі – Абраны народ, а затым – хрысціяне.

Што можа рабіць беларускі патрыёт у сучасных умовах? Спаліць сябе на плошчы, каб Елене Молочко ня было “стыдно”?  Магчыма, нават, парадавалася б, што адным “отпетым хулиганом” стала меней?

Як мне, дык не “стыдно”, а АГІДНА двойчы. Па-першае, што такія “молочки”, каб дагадзіць імперскаму суседу, пішуць свае несуразныя опусы, па-другое, што “Народная воля” друкуе гэтыя опусы, ды яшчэ як перадавіцы!

Што датычыць Пушкіна, то не лічу, што яму патрэбна абарона “малочак”.

Лявон Карповіч, Луна-Воля

23.01.2020

Відэа

праваабарончыя сайты