Навіны

У Гародні адзначаць Дзень памяці ахвяр Халакосту

27-га студзеня адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Халакосту і нацыянал-сацыялізму. У Гародні ў гэты дзень увечары пройдзе ўрачыстае памінальнае мерапрыемства. 

Асноўным месцам правядзення мерапрыемства  будзе Харальная сінагога. Пачнецца яно з мітынгу, а працягнецца канцэртам, а таксама іншымі акцыямі. Кажа Яўген Калодзін, дырэктар асацыяцыі юдэя-хрысціянскага дыялогу „Шомер Інтэрнэшэнал”.

– Тут, у харальнай сінагозе, пройдзе мітынг з удзелам рабіна грамады, фрык-тэатра “Гексаген”, высокіх гасцей. Будзе добры канцэрт з удзелам аркестру «Nota Band» пад кіраўніцтвам Генадзя Левіна. Таксама будуць агалошвацца святовыя акцыі для падтрымання гэтай памяці. Адна з іх “Мы памятаем”, добра вядомая, і ў гэтым годзе будзе новая акцыя – “Спынім гэтую гісторыю”.

Арганізатарамі шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці ахвяраў Халакосту і нацыянал-сацыялізму, выступаюць юдэйская рэлігійная грамада, а таксама грамадскі габрэйскі дом „Мінора”. Пачатак мерапрыемства а 19-00 гадзіне ў Харальнай сінагозе. Акцыі накіраваны на тое, каб беларускае грамадства было добра праінфармавана пра падзеі 75-гадовай даўніны.  Уваход вольны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-adznachats-dzen-pamyatsi-akhvya/

27.01.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты