Навіны

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на прысуд Дзмітрыя Паліенкі

Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што разгляд яго касацыйнай скаргі на рашэнне Мінскага гарадскога суда адбудзецца 14 лютага ў Вярхоўным судзе.

Пракуратура Мінска абскардзіла рашэнне Мінскага гарадскога суда ў Вярхоўны суд, але затым гэты пратэст пракурор адклікаў. Дзмітры Паліенка таксама абскардзіў рашэнне Мінскага гарадскога суда.

“14 лютага Вярхоўны суд павінен разглядзець маю апеляцыйную скаргу, – кажа суразмоўца. – Мяркую, што цуда не здарыцца, а таму, калі вышэйшая інстанцыя пакіне рашэнне Мінскага гарадскога суда ў сіле, то з гэтага ж дня я пачну адбываць пакаранне. Маральна ўжо рыхтуюся да “хатняй хіміі”…”

Нагадаем, што Дзмітрыя Паліенку прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве, яму вынеслі прысуд – 3 гады хатняй хіміі (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Мінус год Змітру “скінулі” па амністыі, але яму прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

“Я не чакаю, што рашэнне адменяць, а значыцца тэрмін адбыцця пакарання на “хатняй хіміі” для мяне пачнецца з 14 лютага”, – кажа суразмоўца.

 

Суд Паліенкі, салідарнасць і першыя абдымкі на волі. Вялікі фотарэпартаж "Вясны"

"Вясна" сабрала самыя яркія моманты судовых працэсаў над Дзмітрыем Паліенкам: спробы затрымання прысутных у першыя дні, нязломнасць Дзмітрыя, салідарнасць сяброў, павышанныя меры бяспекі ў судзе, вызваленне ў залі суда, першыя абдымкі на волі. Усё гэта ў нашым вялікім фотарэпартажы.

 

http://spring96.org/be/news/95862

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты