Навіны
Каляндар на люты
Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на люты 2020 года
2 лютага
Сусьветны дзень водна-балотных нетраў.
75 гадоў таму (1945) – У Вільні ў савецкім зьняволеньні загінуў Валянцін Рамановіч, беларускі мастак. Нараджэнец Карэлічаў.
4 лютага
505 гадоў таму (1515) – У Нясьвіжы нарадзіўся Мікалай Радзівіл (Чорны), палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч ВКЛ. Валодаў Нягневічамі (Наваградзкі р-н), Геранёнамі (Івейскі р-н).
70 гадоў таму (1950) – У Гіжыцка памёр Ян Булгак, фотамастак, этнограф, краязнавец. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве. Нараджэнец в. Асташына (Наваградзкі р-н).
9 лютага
90 гадоў таму (1930) - У Менску нарадзіўся Валянцін Тарас, беларускі літаратар, публіцыст, дысідэнт. У 1944-48 гадах жыў і працаваў у Гародні.
10 лютага
40 гадоў таму (1980) – У Гародні памёр Браніслаў Ржэўскі, беларускі літаратуразнавец, педагог, дысідэнт, палітычны вязень. Пахаваны ў Гародні на могілках па праспекце Касманаўтаў.
11 лютага
80 гадоў таму (1940) – Адчынены Дзяржаўны архіў Гарадзенскай вобласьці.
13 лютага
450 гадоў таму (1570) – Гарадзенскі магістрат зацьвердзіў статут аб’яднанага цэху кавалёў, кацельнікаў, мечнікаў і сьлясароў.
16 лютага
125 гадоў таму (1895) – Памёр Тамаш Булгак (нар. у 1801, фальварак Міцкевічы, Наваградзкае ваяв.), удзельнік паўстаньняў 1830-31, 1863-64 гг.
18 лютага
175 гадоў таму (1845) – Памёр Ігнат Анацэвіч, беларускі гісторык, археограф, педагог. Нараджэнец Малой Бераставіцы.
19 лютага
130 гадоў таму (1890) – У в. Барані (Астравецкі р-н) нарадзіўся Канстанцін Стаповіч (Казімер Сваяк), беларускі каталіцкі сьвятар, паэт.
110 гадоў таму (1910) – У Гародні адбылася адна з першых беларускіх вечарынаў.
20 лютага
210 гадоў таму (1810) – Памёр Марцін Пачобут Адляніцкі, асьветнік, астраном, педагог. Нараджэнец в. Саламянка (Гарадзенскі р-н).
80 гадоў таму (1940) – У Гародні адчынены настаўніцкі інстытут – першая ў Заходняй Беларусі вышэйшая навучальная ўстанова.
21 лютага
Міжнародны дзень роднай мовы.
23 лютага
90 гадоў таму 1930 – Нарадзілася (на Смургоншчыне) Часлава Семяновіч (дзявочае Садоўская), актывістка грамадзка-палітычных арганізацый у Гародні.
24 лютага
260 гадоў таму (1760) – Памёр Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец. Нараджэнец в. Гембулы (Шчучынскі р-н).
26 лютага
395 гадоў таму (1625) – У в. Сэрвач (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Багуслаў Казімер Маскевіч, вайсковы і грамадзкі дзеяч ВКЛ, пісьменьнік-мемуарыст.