Навіны

Польшча адмяніла консульскі збор за „шэнген” для дзяцей

Польшча выдае бясплатную шэнгенскую візу грамадзянам Беларусі ва ўзросце да 12 гадоў. Такая інфармацыя размешчана на сайце польскай дыпмісіі ў Менску.

„Для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў, якія падаюць візавыя анкеты ў консульскіх аддзелах Рэспублікі Польшча ці візавых цэнтрах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі, згодна з рашэннем польскіх уладаў консульскі збор адменены”, —  паведамляе амбасада Польшчы. Беларусь і Еўразвяз неаднаразова абмяркоўвалі пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжыму. Калі такое пагадненне будзе ратыфікавана, адмена консульскага збору для дзяцей да 12 гадоў будзе скасавана, але кошт візы для грамадзян Беларусі складзе 35 еўра. Мяркуецца, што гэта павінна адбыцца ўжо з 1 чэрвеня 2020 г.  

novychas.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/polshcha-admyanila-konsulski-zbor-za-sh/

09.02.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Люты 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829

Відэа

праваабарончыя сайты