Навіны

Вірус нянавісці

У па­пя­рэд­нім ну­ма­ры „Ні­вы” пра­цяг­ва­лі мы ас­вят­ляць па­дзеі звя­за­ныя з кры­ва­вы­мі зда­рэн­ня­мі на Бе­ла­сточ­чы­не, на зло­ме сту­дзе­ня і лю­та­га 1946 го­да і стаў­лен­нем да іх поль­скіх па­лі­тыч­ных сіл. Пе­рад на­мі чар­го­вае вып­ра­ба­ван­не з гэ­тай жа се­рыі. Ме­на­ві­та ў ня­дзе­лю, 23 лю­та­га, у Гай­наў­цы пя­ты ўжо раз мае мець мес­ца ар­га­ні­за­ва­ны на­цы­я­на­лі­стыч­ны­мі кру­га­мі Гай­наў­скі марш па­мя­ці вык­ля­тых жаў­не­раў, які што­год вык­лі­кае пра­тэ­сты не толь­кі слоў­ныя, але і фі­зіч­ныя. Га­лоў­ным ге­ро­ем гэ­та­га на­цы­я­на­лі­стыч­на­га ві­до­віш­ча з’яў­ля­ец­ца ме­на­ві­та Ра­му­альд Райс „Бу­ры” — ча­ла­век ад­каз­ны за кры­ва­выя зла­чын­ствы су­праць бе­ла­ру­ска­га на­сель­ні­цтва Гай­наў­ска­га і Бель­ска­га па­ве­таў. У фей­с­бу­ку яго ар­га­ні­за­та­ры вык­ла­лі ад­мыс­ло­вую за­я­ву, якая ад­к­ры­та ды­хае між­на­цы­я­наль­най ня­на­віс­цю. Дзе­ля па­мя­ці і гі­сто­рыі пры­во­джу яе ў гэ­тым мес­цы:

„Haj­nów­ka (Pod­la­skie) — mias­to po­ło­żo­ne na wschod­nich ob­rze­żach na­sze­go kra­ju. Ale czy na pew­no? Ad­mi­nis­t­ra­cyj­nie ow­szem, lecz men­tal­nie... jest to je­dy­ne mias­to w Pol­s­ce, w któ­rym do dzi­siaj szar­ga się dob­re imię żoł­nie­rzy po­dzie­mia nie­pod­leg­łoś­cio­we­go. To właś­nie tam na na­szych bo­ha­te­rów mó­wi się ban­dy­ci i zbrod­nia­rze. To właś­nie w tym mieś­cie lu­dzie ska­zy­wa­ni są za ok­rzyk „precz z ko­mu­ną” lub rze­ko­my czyn­ny na­pad na fun­k­c­jo­na­riu­sza po­lic­ji. To właś­nie tam do pew­ne­go mo­men­tu nie wy­wie­sza­no pol­skich flag na uro­czys­toś­ci pań­stwo­we. To właś­nie w tej­że Haj­nów­ce od­by­wa­ły się po­cho­dy 1-ma­jo­we, za­miast uro­czys­toś­ci zwią­za­nych cho­ciaż­by z na­ro­do­wym dniem pa­mię­ci Żoł­nie­rzy Wyk­lę­tych. I to właś­nie tam wie­lu miesz­kań­ców na­zy­wa sie­bie Ru­si­na­mi, a tam­tej­sze zie­mie wed­le ich mnie­ma­nia są oku­po­wa­ne. Haj­nów­ka na­le­ży do pań­stwa pol­skie­go. Dla­te­go też na­szym mo­ral­nym obo­wiąz­kiem jest to, aby w koń­cu na tej jak­że czer­wo­nej zie­mi pol­ska myśl zwy­cię­ży­ła”. „Wszys­t­ko ma swój po­czą­tek i ko­niec. Dla­te­go te­raz przy­szedł czas na nas — Po­la­ków. Lu­dzi zde­ter­mi­no­wa­nych, któ­rzy chcą oba­lić os­tat­ni bas­tion ko­mu­ny w Pol­s­ce. Suk­ce­syw­nie, krok po kro­ku. Aby zbu­rzyć ten be­ton pot­rzeb­ny jest każ­dy z Was. Wa­sza obec­ność te­go dnia w Haj­nów­ce po­ka­że czer­wo­nej wła­dzy, a tak­że jej sym­pa­ty­kom, że ich wiz­ja i czas mi­nął bez­pow­rot­nie”.

Пас­ля пра­чы­та­на­га хо­чац­ца пра­сіць Уся­выш­ня­га, каб для аў­та­раў гэ­тых рад­коў, за­ра­жа­ных ві­ру­сам ня­на­віс­ці, вяр­нуць у ду­шы і га­ло­вы агуль­на­гу­ман­ныя ча­ла­ве­чыя каш­тоў­нас­ці, а для па­лі­ты­каў і дзяр­жаў­ных улад, якія га­да­мі да­ва­лі ма­раль­ны да­звол на ўсхва­лен­не і ўзвы­шэн­не „Бу­ра­га”, про­ста пры­няць суп­раць­дзей­ныя ме­ры да за­клі­каў, якія ня­суць з са­бою ма­раль­ны шан­таж і паг­ро­зу, між ін­шым, і для на­шай бе­ла­ру­скай на­цы­я­наль­най мен­шас­ці. Пі­шу гэ­тыя сло­вы з вя­лі­кім аса­бі­стым бо­лем, бо ў дэ­ма­кра­тыч­най дзяр­жа­ве та­ко­га кштал­ту адоз­вы па­він­ны су­стрэц­ца з аў­та­ма­тыч­ным рас­с­ле­да­ван­нем з бо­ку та­кіх ор­га­наў як па­лі­цыя, пра­ку­ра­ту­ра, ва­я­во­да і яго­ныя служ­бы. Поль­ш­ча як дзяр­жа­ва пад­пі­са­ла шэ­раг між­на­род­ных па­гад­нен­няў суп­раць­дзей­ні­ю­чых, між ін­шым, та­кім сло­вам і выс­но­вам, на­кі­ра­ва­ным су­праць нам, бе­ла­ру­сам, гра­ма­дзя­нам Поль­ш­чы, якія ў ся­бе, на сва­ёй зям­лі вы­бу­доў­ва­юць ра­зам з усі­мі бу­ду­чы­ню на­шай кра­і­ны. Аб­ві­на­вач­ван­не нас у дзяр­жаў­най і гра­ма­дзян­скай не­ла­яль­нас­ці з’яў­ля­ец­ца ме­на­ві­та та­кім ак­там аг­рэ­сіі і моў­най ня­на­віс­ці. Ка­лі не бу­дзе рэз­кай рэ­ак­цыі з бо­ку ўлад на та­кія ін­цы­дэн­ты, то не ха­чу пра­ро­чыць, але ві­рус ня­на­віс­ці мо­жа аб’­яў­ляц­ца не толь­кі ў вер­баль­ным, але і не­пас­рэд­на фі­зіч­ным пры­мя­нен­ні. Ві­рус, раз вы­пуш­ча­ны на во­лю, ня­се з са­бою паг­ро­зу эпі­дэ­міі, якой ужо не стры­маць. Так бы­ло ў гі­сто­рыі, няй­на­чай ёсць і ў сён­няш­нім ча­се. Ка­лі ад­кі­нем рэф­лек­сію і жа­дан­не спы­ніць на­ра­ста­ю­чую спі­раль па­доб­ных з’яў, то на на­шых ва­чах ад­бы­ва­ец­ца эска­ла­цыя поль­ска-бе­ла­ру­ска­га кан­ф­лік­ту, які вы­гад­ны ва­ра­жэнь­кам мір­на­га су­жыц­ця на­ро­даў у гэ­тай част­цы Еў­ро­пы.

Та­му шка­да, што бур­га­містр Гай­наў­кі Ежы Сі­рак ап­ра­ча ап­раў­дан­ня ся­бе і сва­ёй па­лі­ты­кі ў ад­рас ар­га­ні­за­та­раў мар­шу, тра­ды­цый­на не за­ба­ра­ніў яго. Хай та­ды із­ноў суд дае зго­ду і гэ­тым са­мым так­са­ма бя­рэ ад­каз­насць за рас­паў­сюд ві­ру­са ня­на­віс­ці. Паз­бег­нуць гэ­та­га мо­жам, ка­лі дзяр­жаў­ныя ўста­но­вы і па­лі­ты­кі цвя­ро­за ду­ма­юць пра бу­ду­чы­ню Поль­ш­чы як дэ­ма­кра­тыч­най дзяр­жа­вы, ці заст­раг­нуць яны на дзе­ся­ці­год­дзі ў заў­сё­ды ба­лот­ні­ста-мут­ных бур­бал­ках толь­кі гі­ста­рыч­най па­лі­ты­кі. Вя­до­ма, што без гі­сто­рыі ня­ма на­ро­даў і дзяр­жаў, але не мож­на быць яе за­лож­ні­кам толь­кі ў ад­на­ба­ко­вым яе ба­чан­ні.

Яў­ген Ва­па

20.02.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты