Навіны

90 гадоў з дня нараджэння Чаславы Семяновіч

Гарадзенская грамадска-палітычная руплівіца Часлава Семяновіч нарадзілася 23 лютага 1930 года на Смаргоншчыне. Дзявочае яе прозвішча - Садоўская. Бальшыня яе жыцця прайшла ў Гародні, дзе Часлава Антонаўна была актыўнай працаўніцай у некалькіх грамадскіх арганізацыях.

Часлава Семяновіч была шчырай антыкамуністкай, верніцай. Арганізоўвала збор сродкаў на крыжы для „Курапатаў”. Брала ўдзел у дзейнасці і беларускіх і польскіх грамадскіх асяродкаў Гародні. Рэгулярна наведвала імшу ў касцёле - хадзіла і на польскамоўныя і на беларускамоўныя набажэнствы.

Пасля расколу БНФ, Часлава Семяновіч актыўна дзеіла ў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. У яе кватэры дома на вуліцы Ліможа на століку цэнтральнае месца займалі два партрэты - папы Яна Паўла ІІ і Зянона Пазьняка.

Чаславу Антонаўну памятаюць у Гародні як актыўную збіральніцу подпісаў, якія арганізоўвалі розныя грамадскія арганізацыі ў розных кампаніях.

Памерла Часлава Семяновіч пасля цяжкай хваробы сэрца 25 красавіка 2007 года, пахавана на старых гарадзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў.
 
Вось што пісаў Зянон Пазьняк пра яе ў некралогу:  

"...Для нас, фронтаўцаў, гэта цяжкая страта. Адышла ў лепшы сьвет сябра нашаў Партыі змагарная беларуска надзвычайнай шчырасьці, надзейнасьці і перакананьня. Часлава Антонаўна моцна любіла Беларусь сваім шчырым сэрцам. Гэтая яе сардэчная любоў да Бацькаўшчыны, шчырасьць, справядлівасьць і пабожны розум дазвалялі ёй беспамылкова арыентавацца ў складаных перэпетыях палітыкі і дачыненьняў, бо крытэрыям была Беларусь і справядлівасьць дзеля Беларусі.

На такіх людзях як Часлава Антонаўна заўсёды трымаецца моцная і праўдзівая ідэя, бо яны здольныя ахвяравацца дзеля яе. Змаганьне без такіх людзей, часам сьціплых і непрыкметных, ‑ мёртвае. Яны, такія людзі, надаюць яму сацыяльны грунт і грамадзкую сілу".

23.02.2020 Тэгі: каляндар

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты