Навіны

Беларускія праваабаронцы сустрэліся з дырэктаркай БДІПЧ АБСЕ

Сустрэча праваабаронцаў з дырэктаркай БДІПЧ АБСЕ.

Сустрэча праваабаронцаў з дырэктаркай БДІПЧ АБСЕ.

Сустрэча дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Інгіб’ёрг Сольтрун Гісладоцір з беларускімі праваабаронцамі адбылася 26 лютага ў Мінску.

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак.

Пад час размовы было абмеркаванае становішча з правамі чалавека ў Беларусі, асобна былі агучаныя пытанні пераследу па палітычных матывах, рэалізацыя права на распаўсюд меркаванняў, права на мірныя сходы, назіранне падчас выбараў ды іншыя.

Праваабаронцы таксама выказаліся пра патрэбу ў павялічэнні актыўнасці АБСЕ у Беларусі.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы.

 

http://spring96.org/be/news/96094

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты