Навіны

Каляндар на сакавік 2020 году

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на сакавік 2020 году

1 сакавіка

60 гадоў таму (1960) – У Барысаве памёр Віктар Шутовіч, беларускі культурны дзеяч, каталіцкі сьвятар, вязень савецкіх канцлягероў. Нараджэнец в. Шутавічы (Смургонскі р-н).

10 гадоў таму (2010) – У Чыкага памёр Вітаўт Рамук, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у эміграцыі (Германія, Бельгія, Вялікабрытанія, ЗША). У 1922-26 жыў і працаваў у Ліпнішках (Івейскі р-н), у 1941-44 – у Лідзе.

4 сакавіка

335 гадоў таму (1685) – Памёр Якуб Суша (нар. у 1610), рэлігійны і грамадзкі дзеяч, пісьменьнік ВКЛ. На Жыровіцкай кангрэгацыі быў абраны генералам базыльянаў.

130 гадоў таму (1890) – У мяст. Гальшаны (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Вінцук Адважны (сапр. Язэп Германовіч), беларускі каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, паэт, дзеяч эміграцыі (Італія, Вялікабрытанія).

5 сакавіка

125 гадоў таму (1895) – У в. Кашанцы (Бераставіцкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Каваленя, беларускі археолаг.

20 гадоў таму (2000) – У Рыме былі беатыфікаваныя 11 сясьцёр-назарэтанак, расстраляных гітлераўцамі ў 1943-ым каля Наваградку.

8 сакавіка

110 гадоў таму (1910) – У Турцы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Пётр Конюх, беларускі сьпявак, дзеяч эміграцыі (Італія, Бельгія, ЗША, Канада).

10 сакавіка

15 гадоў таму (2005) – У Гародні памёр Апанас Цыхун, беларускі краязнавец, педагог, пісьменьнік. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў. Нараджэнец в. Кунцаўшчына (Гарадзенскі р-н).

13 сакавіка

130 гадоў таму (1890) – У в. Малая Лапеніца (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Аляксандар Савіч, беларускі гісторык, апалягет беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

14 сакавіка

30 гадоў таму (1990) – У Джэксане (штат Нью-Джэрсі, ЗША) памёр Аляксандар Асіпчык,

царкоўны дзеяч у эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Нараджэнец в. Пляшкі (Слонімскі р-н).

15 сакавіка

610 гадоў таму (1410) – Напад крыжацкіх палкоў на Ваўкавыск з мэтай забойства князя Вітаўта.

19 сакавіка

125 гадоў таму (1895) – У в. Паляны (Смургонскі р-н) нарадзіўся Тамаш Грыб, беларускі палітычны і культурны дзеяч.

20 сакавіка

580 гадоў таму (1440) – У выніку змовы забіты Жыгімонт Кейстутавіч (нар. каля 1365), вялікі князь ВКЛ у 1432-40 гг.

1860 – У Вішэры (Курская губ., Расея) нарадзілася Марыя Гажыч (дзявочае Хшчаноўская), мастачка, рэстаўратарка, якая жыла ў Гародні, часта наведвала родавы маёнтак Сегенеўшчына (Ваўкавыскі р-н). Выканала шэраг абразоў для гарадзенскіх касьцёлаў.

145 гадоў таму (1875) – На Украіне памёр Януар Сухадольскі, жывапісец-баталіст, удзельнік паўстаньня 1830-31. Нараджэнец Гародні.

21 сакавіка

180 гадоў таму (1840) – У фальв. Сьвіраны (цяпер Летува) нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, празаік, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863-64. У 1861-63 жыў у Доцішках (Вараноўскі р-н), з 1898 да сьмерці ў 1900 жыў у Кушлянах (Смургонскі р-н).

22 сакавіка

50 гадоў таму (1970) – У Жупранскай СШ (Ашмянскі р-н) адчынены музей Францішка Багушэвіча.

25 сакавіка

115 гадоў таму (1905) – У в. Добрыцкае (Барысаўскі р-н) нарадзіўся Браніслаў Ржэўскі, беларускі літаратуразнавец, педагог, дысідэнт, палітычны вязень. Працаваў у Гародні.

28 сакавіка

25 гадоў таму (1995) – Памёр Часлаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзеяч, юрыст. З 1949 жыў у Лос-Анджэласе (ЗША). Нараджэнец в. Бойдаты (Ваўкавыскі р-н).

31 сакавіка

235 гадоў таму (1785) – Памёр Антон Тызенгаўз (нар. у 1733 у Наваельні, Дзятлаўскі р-н), дзяржаўна-грамадзкі дзеяч ВКЛ, граф, мецэнат, рэфарматар. Жыў і дзеіў у Гародні. Пахаваны ў Жалудку (Шчучынскі р-н).

 

 

29.02.2020 Тэгі: каляндар, календарь

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты