Навіны

Няма прыступу да праўды

Су­бот­ні ран­ні пас­ля­а­бе­дзен­ны час 7 са­ка­ві­ка пры­вёў мя­не ў кан­фе­рэн­цый­ную за­лу пад­ляш­ска­га ва­я­во­ды. Там пад яго га­на­ро­вым пат­ра­на­жам фон­ды „Пад­ляш­скі ін­сты­тут су­ве­рэн­най Рэ­чы Пас­па­лі­тай” і „Поль­ш­ча — вя­лі­кі пра­ект” зла­дзі­лі ды­ску­сію на тэ­му „Гі­ста­рыч­ная па­лі­ты­ка і ла­каль­ныя то­ес­нас­ці Пад­ляш­ша”. У ды­ску­сій­ным па­нэ­лі пры­ня­лі ўдзел мі­ністр на­цы­я­наль­най аду­ка­цыі Да­ры­юш Пян­т­коў­скі, пад­ляш­скі ві­цэ-ва­я­во­да док­тар Та­маш Мад­рас, пра­фе­са­ры Уні­вер­сі­тэ­та ў Бе­ла­сто­ку Юзэф Ма­ро­шак і Алег Ла­ты­шо­нак. Ма­дэ­ра­та­рам су­стрэ­чы быў док­тар Лу­каш Лю­біч-Ла­пін­скі, ды­рэк­тар Суп­рас­ль­ска­га ася­род­ка куль­ту­ры. Па­коль­кі ар­га­ні­за­та­ры ме­ра­пры­ем­ства звя­за­ныя з пра­вы­мі па­лі­тыч­ны­мі сі­ла­мі, то боль­шасць удзель­ні­каў у за­ле, як уда­ло­ся мне заў­ва­жыць, скла­лі ак­тыў­ныя пры­хіль­ні­кі і саў­дзель­ні­кі роз­ных су­стрэч і мар­шаў, прыс­ве­ча­ных па­мя­ці вык­ля­тых жаў­не­раў. Ся­род іх вя­до­мыя гай­на­вя­не, та­кія як Бар­ба­ра Па­ле­шук — ар­га­ні­за­тар­ка гай­наў­скіх мар­шаў і Ба­гус­лаў Ла­бэн­дз­кі — пра­цаў­нік бе­ла­стоц­ка­га ад­дзя­лен­ня Ін­сты­ту­та на­цы­я­наль­най па­мя­ці, апа­ла­ге­ты спрэч­ных ге­ро­яў на Пад­ляш­скай зям­лі, та­кіх як Ра­му­альд Райс „Бу­ры” і Зыг­мунт Шэн­дзе­ляж „Лу­паш­ка”. Сва­ёй ар­га­ні­за­цый­най сім­во­лі­кай на воп­рат­цы ад­зна­ча­лі­ся ма­ла­дыя муж­чы­ны з Або­зу на­цы­я­наль­на-ра­ды­каль­на­га, вя­до­ма­га сва­ім бе­ла­стоц­кім мар­шам. Маю ўва­гу звяр­нуў так­са­ма ўдзель­нік су­стрэ­чы, які шпа­цы­ра­ваў з бе­ла-чыр­во­най па­вяз­кай на ру­цэ. Бы­лі ж і бе­ла­стоц­кія рад­ныя і ін­шыя вя­до­мыя асо­бы мяс­цо­ва­га ўзроў­ню. Пры­бы­ла так­са­ма моц­ная гру­па та­ва­ры­ства „Русь” з пра­фе­са­рам Ана­то­лем Адзі­е­ві­чам, пас­лом Яў­ге­нам Чык­ві­ным, юры­стам Пят­ром Юш­чу­ком і ін­шы­мі сяб­ра­мі ар­га­ні­за­цыі. На ўдзель­ні­каў су­стрэ­чы ў фае ва­я­вод­скай уп­ра­вы ча­ка­ла вы­стаў­ка „Ат­ра­ды Лу­паш­кі”, што з’яў­ля­ец­ца, між ін­шым, ад­ным з вон­ка­вых вы­яў­лен­няў сён­няш­няй гі­ста­рыч­най па­лі­ты­кі поль­скай дзяр­жа­вы (пра выстаўку чытай больш стар. 12). Але па­ма­лень­ку пя­рой­дзем і да са­мой ды­ску­сіі. Склад удзель­ні­каў па­нэ­лі ад­на­знач­на прад­вяш­чаў, што да­мі­нан­тай бу­дуць пры­хіль­ні­кі ця­пе­раш­няй, гі­ста­рыч­най на­ра­цыі, а пры­сут­насць пра­фе­са­ра Але­га Ла­ты­шон­ка ме­ла на­даць хо­ду ды­ску­сіі ад­к­ры­тас­ці і на­ву­ко­ва­га ака­дэ­міч­на­га ды­скур­су з роз­ны­мі по­гля­да­мі на сут­насць спра­вы. На прак­ты­цы ўсе ха­це­лі да­ка­заць, што на­ша бе­ла­ру­ская па­мяць аб пас­ля­ва­ен­ных па­дзе­ях на Бе­ла­сточ­чы­не аб­са­лют­на не­мэ­таз­год­ная і шкод­ная для поль­скай дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў гэ­тай спра­ве. Вы­каз­ван­не Але­га Ла­ты­шон­ка, што на яго дум­ку, нель­га сён­ня бу­да­ваць поль­скай гі­ста­рыч­най па­мя­ці і гра­мад­скай ед­нас­ці толь­кі на мі­фе вык­ля­тых жаў­не­раў суст­рэ­ла­ся з рэз­кім вы­каз­ван­нем мі­ніст­ра аду­ка­цыі, што ме­на­ві­та на гэ­тай ас­но­ве за­раз і ў бу­ду­чы­ні бу­дзе вы­бу­доў­вац­ца тая ж па­лі­ты­ка, а так­са­ма на па­мя­ці пра жаў­не­раў ве­рас­ня 1939 го­да, вар­шаў­скіх паў­стан­цаў 1944 го­да і ме­на­ві­та на ге­ра­із­ме і без­за­ган­нас­ці вык­ля­тых жаў­не­раў. У ін­шым мес­цы ка­тэ­га­рыч­на вы­ка­заў­ся ў ад­рас са­маў­ра­да­вых улад, у тым лі­ку і рад­ных Бе­ла­сто­ка, якія вя­дуць за­раз су­до­вую, ад­мі­ніст­ра­цый­ную спра­ву на­конт зме­ны наз­вы ву­лі­цы „Лу­паш­кі”.

— Поль­ш­ча з’яў­ля­ец­ца ўні­тар­най дзяр­жа­вай, з адзі­най гі­ста­рыч­най па­лі­ты­кай. Дзяр­жаў­ныя свя­ты ў га­ра­дах на тэ­ры­то­рыі Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства па­він­ны ад­зна­чаць і мяс­цо­выя ўла­ды. Яны аба­вя­за­ны гэ­та ра­біць. Ка­лі дзяр­жаў­ныя ўла­ды на­да­юць зван­не ге­роя, ка­лі поль­скі суд вы­дае па­ста­но­ву, то ня­ма пад­стаў для аб­мер­ка­ван­ня мэ­таз­год­нас­ці на­дан­ня ву­лі­цам імён поль­скіх на­цы­я­наль­ных ге­ро­яў, — за­я­віў мі­ністр. У рэ­аль­нас­ці гэ­та аба­зна­чае, што ня­ма ані­я­ка­га пры­сту­пу да якой-ко­ле­чы рэ­аль­най ды­ску­сіі і ўша­на­ван­ня па­мя­ці і праў­ды пра ня­він­ныя бе­ла­ру­скія ах­вя­ры вык­ля­тых жаў­не­раў. Пры­сут­ныя пры­хіль­ні­кі і ар­га­ні­за­та­ры мар­шаў і ўра­чы­стас­цей у го­нар „Бу­ра­га” ці „Лу­паш­кі” ат­ры­ма­лі ад­наз­нач­ную пад­трым­ку з бо­ку дзяр­жаў­най ад­мі­ніст­ра­цыі. Вы­каз­ван­не мі­ніст­ра і па­доб­ныя мер­ка­ван­ні астат­ніх вы­сту­поў­цаў су­стра­ка­лі­ся з ап­ла­дыс­мен­та­мі за­лы. Як па­ра­докс вы­гля­да­ла сі­ту­а­цыя, ка­лі Алег Ла­ты­шо­нак з чы­ста гі­ста­рыч­на­га пун­к­ту гле­джан­ня ана­лі­за­ваў шля­хі поль­скай гі­сто­рыі ў час Дру­гой су­свет­най вай­ны і яе вы­ні­кі для фар­мі­ра­ван­ня на­цы­я­наль­най ед­нас­ці гра­мад­ства. Яго вы­каз­ван­ні ўспры­ма­лі­ся пры­сут­ны­мі ды­ску­тан­та­мі і ўдзель­ні­ка­мі так, быц­цам стар­шы­ня Бе­ла­ру­ска­га гі­ста­рыч­на­га та­ва­ры­ства ба­ра­ніў ка­му­нізм і са­цы­я­лізм. Ін­шыя ча­сы, ін­шыя звы­чаі! — за­ста­ец­ца толь­кі ўскрык­нуць.

Яў­ген ВА­ПА

12.03.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Відэа

праваабарончыя сайты