Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: Да актывіста Валера Рабцава прыйшлі з сацыяльным расследаваннем, каб праверыць, ці належным чынам ён даглядае сваё дзіця. Такі зварот накіравала суддзя за тое, што Рабцаў удзельнічаў  у акцыях супраць інтэграцыі.

Актывіст Алесь Круткін нарэшце выйшаў на свабоду. Ён праседзеў 45 сутак агулам па трох справах, і ўсе яны дзіўным чынам звязаныя з удзелам у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (дзве з іх – за налепкі, якіх расцанілі як пікетаванне).

Скарга Дзмітрыя Серады ў судзе задаволена. Магчыма, цяпер ён зможа прыцягнуць Міністэрста ўнутраных справаў да крымінальнай адказнасці?

Падзея: Праваабарончы цэнтр “Вясна” узнагароджаны прэміяй АБСЕ “Абаронцы дэмакратыі”. Гэта радасная падзея, але з іншага боку — такія прэміі ўручаюцца прадстаўнікам тых краін, дзе ёсць праблемы з правамі чалавека. Падрабязней — у размове са старшынёй ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Каментар: 15 сакавіка — дзень Канстытуцыі РБ. У 1996 годзе ў яе былі ўнесены пэўныя змены, і баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша быў сярод тых, хто спрабаваў гэтаму перашкодзіць.

Асоба: Мастак Аляксей Марачкін знаходзіцца “чорных спісах” — яго карціны здымаюць з выставаў, а фатаграфію папросту “замазваюць”. Усё з-за таго, што творчасць Марачкіна  закранае вострыя сацыяльна-палітычныя тэмы.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Sciana.

http://spring96.org/be/news/96242

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты