Навіны

Дзіўны дазвол ад гарадзенскіх уладаў

Пасля таго як гарадзенскі грамадскі аргкамітэт адмовіўся ў звязку з эпідэміяй каронавірусу праводзіць масавае святкаванне Дня Волі, улады даслалі афіцыйны ліст з дазволам праводзіць мерапрыемства. Такі дазвол выглядае абсурдным, паколькі амаль тыдзень таму заяўнікі святкавання 25 Сакавіка адклікалі сваю заўяку.

Такі афіцыйны ліст за подпісам намесніцы старшыні Гарадзенскага гарвыканкама Зоі Кулешы выглядае тым больш дзіўна, што ўласна дазвол і непатрэбны, паколькі дзеіць паведамляльны прынцып правядзенн масавых мерапрыемства ў вызначаных месцах. 

Каложскі парк – гэта адзіная фактычна пляцоўка ў горадзе, якая вызначана гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў.
Напэўна такі ліст патрэбен чыноўнікам, каб паставіць галачку ў сваіх справаздачах па "лібералізацыі" стаўлення мясцовай улады да грамадскіх структур.

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты