Навіны

У Беларусі 76 выяўленых выпадкаў заражэння COVID-19

У Беларусі колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй COVID-19 вырасла за суткі з 69 да 76, вынікае з паведамлення афіцыйнага тэлеграм-канала Міністэрства аховы здароўя.

„На сённяшні дзень 15 пацыентаў, у якіх тэст даў станоўчы вынік, ужо вылечаны і выпісаныя з медыцынскіх устаноў. Яшчэ 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях пад пастаянным медыцынскім кантролем і на лячэнні. Частка пацыентаў дадзенай катэгорыі, пасля праходжання лячэння, ужо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі. Плануецца, што яна адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня „, – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што з 23 студзеня, калі ў Беларусі была арганізавана працэдура тэсціравання грамадзян на каронавірусную інфекцыю, праведзена ўжо больш за 20 тысяч тэстаў.

Напярэдадні, 20 сакавіка, Міністэрства аховы здароўя паведамляў, што ў Беларусі зафіксавана 69 выпадкаў заражэння COVID-19. На той момант з бальніц былі выпісаны таксама 15 чалавек. Пад наглядам медыкаў знаходзіліся 42 пацыенты са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Клінічныя прыкметы мелі 12 чалавек.

belapan.by

Фота tut.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/kolkasts-vyyaulenykh-u-belarusi-vypad/

22.03.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты