Навіны
Дзень Волі ў Гародні (фота)
Гарадзенскія грамадскія актывісты пачалі Дзень Волі з таго, што зачыталі ў дворыку ў цэнтры горада над Нёманам Трэцюю ўстаўную грамату Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля чаго праспявалі гімны "Пагоня" і "Магутны Божа".
Цягам дня пройдзе ўскладанне кветак у розных памятных беларускіх мясцінах гораду.
Напомнім, што ў звязку з эпідэміяй каронавіруса грамадскі аргкамітэт па святкаванні Дня волі адмовіўся ад масавых мерапрыемстваў. Грамадскія актывісты святкуюць Дзень Волі ў іншых формах.
фота з фэйсбуку Ежы Грыгенчы
Архіў
← | Сакавік 2021 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 |