Навіны
Шчучынская міліцыя прабачылася перад Мікалаем Салянікам
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў, што ўпершыню ў яго "апазіцыйным жыцці" прадстаўнікі міліцыі склалі яму свае прабачэнні.
Яшчэ 11 сакавіка Мікалая Саляніка на дарозе Гародня-Ліда спынілі супрацоўнікі ДАІ Шчучынскага раёну. Імі кіраваў капітан міліцыі Юрый Межва. Спынілі Саляніка зусім беспадстаўна і трымалі гадзіну часу для таго каб Мікалай Салянік не трапіў у Ліду на грамадска-палітычнае мерапрыемства.
24 сакавіка на паседжанні камісіі па разглядзе справы пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне з боку Мікалая Саляніка высветлілася, што ён нічога не парушаў. У выніку супрацоўнікі МУС папрасілі ў яго прабачэння.
Мікалай Салянік адзначае такі беспрэцэдэнтны выпадак і падкрэслівае, што такія прабачэнне складзены яму ўпершыню за ўвесь час яго грамадска-палітычнай дзейнасці.
Архіў
← | Сакавік 2021 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 |