Навіны

Смаргонскія кіроўцы скардзяцца на наймальніка

Былыя кіроўцы замежнага прадпрыемства «СільваБіУай” у Смаргоні абураныя самаўпраўнасцю наймальніка

Кіроўцы, якія звольненыя з замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «СільваБіУай”, размешчанага ў Смаргоні, накіравалі калектыўную заяву (глядзіце ніжэй)  ў Адміністрацыю прэзідэнта.
 У ім яны выказалі абурэнне дзеяннямі кіраўніцтва прадпрыемства, якое, як яны лічаць, прымусіла іх звольніцца.

Яны сцвярджаюць, што адзін з кіраўнікоў гэтага прадпрыемства, грамадзянін Польшчы, аб’яўляў  кожнаму з іх аб звальненні без тлумачэння прычын. А гэта азначала, што трэба ісці ў аддзел кадраў і пісаць заяву аб звальненні па пагадненні бакоў, бо працавалі па кантрактах і без парушэння працоўнай дысцыпліны.

Пераслед, як яны лічаць, пачаўся з аб’яўлення ў кастрычніку мінулага года сумнеўнага прастою на прадпрыемстве, які тычыўся чамусьці толькі кіроўцаў і суправаджаўся захаваннем мінімальнага заробку.
Яны таксама звярнулі ўвагу на парушэнне наймальнікам заканадаўства ў частцы прадстаўлення штогадовых працоўных адпачынкаў.
У выніку яны просяць разабрацца ў дадзенай сітуацыі і аднавіць парушаныя правы.
Адміністрацыя прэзідэнта ўзяла заяву на кантроль і даручыла разгледзець яе Гарадзенскаму аблвыканкаму.

27.03.2020 Тэгі: Смаргонь, Сморгонь

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты