Навіны
У доктара Лобана тэст на каронавірус адмоўны
Але доктар застаецца па ранейшаму ў шпіталі. Хоць тэст на каронавірус у яго адмоўны, як патлумачылі медыкі шпіталя, згодна з пратаколам трэба ўзяць паўторны аналіз і дачакацца паўторнага тэсту. Да гэтага часу Алесь Лобан будзе знаходзіцца ў шпіталі. Яго перавядуць у іншае аддзяленне, з менш строгім рэжымам.
Пра тое доктар Аляксандар Лобан паведаміў журналістам па тэлефоне. Пачувае ён сябе нармальна, тэмпература ў норме.
Нагадаем яшчэ раз, доктар Аляксандар Лобан зрабіў гучную заяву і даў інтэрв’ю многім выданням з заклікам да ўладаў прыняць больш рашучыя меры ў змаганні з каронавірусам. Сам Алесь Лобан доўга працаваў у медыцынскай структуры ў Нідэрляндах, і нядаўна наведваў гэтую краіну. Гэта і стала падставай яго шпіталізацыі. Яна чамусці супала па часе не з прыездам доктара з Нідэрландаў, а калі ў медыях з’явіліся яго заявы.