Навіны

Адказнасць усіх нас

Нер­вы, стрэс, страх — так най­ка­ра­цей мож­на апі­саць стан ду­ху і це­ла, у якім апы­ну­лі­ся за­раз не па­а­соб­ныя лю­дзі, на­ро­ды, але ўся су­свет­ная гра­мад­скасць. І то не на жар­ты. Пе­рад ня­ба­ча­ным за­бой­цам — ка­ра­на­ві­ру­сам — усе рап­там ста­но­вяц­ца роў­ны­мі і спа­ло­ха­ны­мі: бед­ныя і ба­га­тыя, хво­рыя і зда­ро­выя, муж­чы­ны і жан­чы­ны, сем’і і адзі­но­кія. А ёсць ча­го ба­яц­ца. Гэ­та ўжо не сен­са­цый­ная лі­та­ра­ту­ра ці фу­ту­ры­стыч­нае кі­но пра пан­дэ­міч­нае зніш­чэн­не зям­но­га жыц­ця. Вір­ту­аль­ныя гуль­ні і філь­мы во­кам­г­нен­на ста­лі рэ­аль­най паг­ро­зай, ад якой ня­ма па­куль вак­цы­ны жыц­ця. Та­кая ня­бач­ная вай­на, у якой увесь час па­мі­ра­юць лю­дзі не ад бом­баў, куль, сна­ра­даў, вык­лі­кае па­чуц­цё бяс­сіль­нас­ці і зня­вер­лі­вас­ці. Асаб­лі­ва ў тых, якім да гэ­тай па­ры зда­ва­ла­ся, што ча­ла­ве­чым ро­зу­мам і вы­со­ка­раз­ві­той тэх­ні­кай і ме­ды­цы­най мож­на за­ва­ёў­ваць усё і ахоў­ваць ся­бе быц­цам у жы­ват­вор­най бань­цы. А тут усё лоп­ну­ла. З пла­наў ка­ла­ні­за­цыі кос­ма­су да­во­лі жор­ст­ка зве­дзе­ны мы із­ноў на зям­лю. А як ба­чым, што і раз у боль­шым лі­ку пры­хо­дзіць і прый­дзец­ца, на жаль, мно­гім адыс­ці неў­за­ба­ве і пад зям­лю. Сі­ту­а­цыя з пан­дэ­мі­яй вык­лі­кае звы­чай­ны, ча­ла­ве­чы шок. Ад­туль у све­це ўзні­кае столь­кі змоў­ніц­кіх тэ­о­рый на­конт уз­нік­нен­ня і ўзбуй­нен­ня ка­ра­на­ві­ру­са. Ма­ем і кас­міч­ныя тут сі­лы, і змо­ву ба­га­тых, каб яш­чэ больш за­ра­біць на ча­ла­ве­чым няш­час­ці, і па­лі­тыч­ныя па­ра­хун­кі, ці не­кан­т­ра­ля­ва­ную ўцеч­ку ві­ру­са з дас­лед­чыц­кіх ла­ба­ра­то­рый. Ад­ным сло­вам, поў­ная па­на­ра­ма ча­ла­ве­чых уяў­лен­няў і стра­хаў у вы­со­ка­э­ма­цы­я­наль­най га­рач­цы ча­ла­ве­ча­га ро­зу­му і ду­шы. У та­кой сі­ту­а­цыі не­паз­беж­на пе­рад ва­чы­ма ўзні­кае прыт­ча пра ча­ты­рох ез­да­коў Апа­ка­ліп­сі­са, якія прад­вяш­ча­юць ка­нец зям­но­га жыц­ця. Вось па чар­зе гэ­та Вай­на, За­ра­за, Го­лад і Смерць. Для лю­дзей ве­ру­ю­чых ад­на з прык­мет ка­ры і на­ды­хо­дзя­ча­га Страш­на­га су­да здзяй­с­ня­ец­ца ме­на­ві­та на на­шых ва­чах. «Як тры­во­га, то да Бо­га», — паў­та­ра­лі ста­год­дзя­мі ў звы­чай­ным па­рад­ку на­шы прод­кі. І па­паў­ня­лі­ся та­ды ты­ся­ча­мі вер­ні­каў хра­мы ўсіх кан­фе­сій све­ту, каб уту­ліц­ца ў та­ем­ную моц су­поль­най ма­літ­вы і ад­чуць ед­насць і ду­хоў­ную моц на­мо­ле­ных свя­ты­няў. Дзе­ля пе­ра­мо­гі — той ду­хоў­най і фі­зіч­на ві­да­воч­най. А тут аказ­ва­ец­ца ўсё на­ад­ва­рот. Епі­ска­пы і свя­та­ры не толь­кі не про­сяць, але і на­каз­ва­юць, каб не пе­ра­сту­паць без ліш­няй пат­рэ­бы і коль­кас­ці па­ро­гаў хра­маў, дзе­ля... ча­ла­ве­ча­га жыц­ця. За­ста­юц­ца толь­кі ме­дыя і ма­літ­ва па тэ­ле­ві­за­ры і ра­дыё. Як доў­га прый­дзец­ца зжыц­ца са све­там сак­рум на шкля­ным, бяз­душ­ным эк­ра­не, без ад­чу­ван­ня жы­во­га, ча­ла­ве­ча­га ды­хан­ня? Та­ко­му хо­ду па­дзей хі­ба мо­жа це­шыц­ца толь­кі д’я­баль­ская част­ка гэ­та­га све­ту, што хо­ча на­ша­га зня­ве­ран­ня і ад­ра­чэн­ня ад хрыс­ці­ян­скіх каш­тоў­нас­цей і та­ко­га ж ла­ду жыц­ця. Пы­тан­ні мож­на ста­віць і ўвя­ліч­ваць, але не пры­но­сяць яны су­па­кою ані для ду­шы, ані для іс­на­ван­ня ў гра­мад­скім вы­мя­рэн­ні. Ме­на­ві­та тут, у нас, на пад­ляш­скай ус­ход­няй сця­не з яе дэ­маг­ра­фіч­най, уз­ро­ста­вай струк­ту­рай гра­мад­ства іс­ну­юць ме­дыч­ныя прад­па­сыл­кі на­конт па­тэн­цый­ных зах­вор­ван­няў ся­род ста­рэй­шых жы­ха­роў. Таму нам усім трэ­ба быць вель­мі ад­каз­ны­мі і ас­ця­рож­ны­мі з неп­ра­ду­ма­ны­мі кан­так­та­мі нас і на­шых дзя­цей са сва­і­мі баць­ка­мі і дзя­ду­ля­мі. Вель­мі важ­нае ўслу­хац­ца ў га­ла­сы спе­цы­я­лі­стаў у гэ­тай спра­ве. А то не­ра­зум­ны­мі, спа­ні­ка­ва­ны­мі па­ез­д­ка­мі мо­жам больш наш­ко­дзіць, чым­сь­ці на­ра­біць даб­ра, уця­ка­ю­чы ўсёй ся­мей­кай у баць­коў­скую вё­ску, ці ад­п­раў­ля­ю­чы туды толь­кі сва­іх дзя­цей. Да­стат­ко­ва гля­нуць, што зда­ры­ла­ся з пе­ра­но­сам ка­ра­на­ві­ру­са з паў­ноч­най у паў­д­нё­вую Іта­лію. Та­му ў та­кіх цяж­кіх хві­лі­нах аба­вяз­ко­ва пе­рас­це­ра­гай­ма за­клі­каў са­ні­тар­ных улад да аба­вяз­ко­ва­га пра­вя­дзен­ня ча­су ў хат­нім рэ­жы­ме. Са­ма­аб­ме­жа­ван­не на сён­няш­ні дзень з’яў­ля­ец­ца ме­на­ві­та тым рэ­аль­ным фак­та­рам, якім да­ем пры­клад ад­каз­нас­ці за ся­бе і на­шых бліз­кіх. А быць ад­каз­ным у свой час і мо­мант — гэ­та до­каз на­шай ча­ла­веч­нас­ці, па­ша­ны і ве­ры ў зда­ро­вую і нар­маль­ную бу­ду­чы­ню.

Яў­ген Ва­па

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты