Навіны
Доктара Лобана выпісалі з шпіталю
Абодва тэсты на каронавірус, якія бралі ў Алеся Лобана аказаліся адмоўнымі. Таму яго выпісалі з шпіталя, але ён мусіць не выходзіць з хаты, пакуль не скончыцца двухтыднёвы тэрмін з моманту яго прыезду з Нідэрляндаў.
Нагадаем яшчэ раз, доктар Аляксандар Лобан зрабіў гучную заяву і даў інтэрв’ю многім выданням з заклікам да ўладаў прыняць больш рашучыя меры ў змаганні з каронавірусам. Сам Алесь Лобан доўга працаваў у медыцынскай структуры ў Нідэрляндах, і нядаўна наведваў гэтую краіну. Гэта і стала падставай яго шпіталізацыі. Яна чамусці супала па часе не з прыездам доктара з Нідэрландаў, а калі ў медыях з’явіліся яго заявы.