Навіны
Доктар Аляксандр Лобан: “Букет кветак для Наталлі Ларыёнавай. Але пасля эпідэміі.”
З усіх шматлікіх падзеяў апошніх дзён адна займае асаблівае мейсца. Гэта невялічкі - усяго некалькі радкоў - але вельмі важны для ўсіх нас пост у “Вконтакте” віцебскага доктара Наталлі Ларыёнавай. Яна гэтымі некалькімі радкамі прабіла сцяну маўчання вакол сітуацыі з каронавірусам ў Віцебску. Наталля паказала ўсім нам, што чалавек можа і павінен паводзіць сябе сумленна і годна. І я спадзяюся, што нас - тых, для каго сумленне важнейшае за страх - будзе с кожным днем усё больш.
Бо, як пісала наша славутая паэтка Ларыса Геніюш:
Ліхой хлусьні бязьсільны крык варожы,
Да дзён прыгону страшны паварот.
А праўда ўсё ж жыве і пераможа!
Мы вам ня слугаў племя - мы народ!
Я ж са свайго боку абяцаю пасля сканчэння эпідэміі асабіста прыехаць у Віцебск, каб уручыць Наталлі букет прыгожых кветак. Спадзяюся, яна іх прыме. Дзякуй, Наталля!
Аляксандр Лобан