Навіны

Гародня: валанцёры дапамагаюць медыкам

У Гародні створана адзіная база дапамогі медыкам, што працуюць з хворымі на каронавірус і сталым людзям, што знаходзяцца ў самаізаляцыі ці каранціне з-за каронавіруса.

Пра працу валанцёраў распавядае адзін з каардынатараў валанцёрскага руху ў Гародні Вадзім Саранчукоў:

– Зараз мы аб’ядноўваем каманду валанцёраў для працы ў горадзе. Запушчаны тэлеграм-чат для камунікацыі, для збора інфармацыі, каму што трэба і хто можа дапамагчы. Заснаваныя два тэлефонныя нумары, бо адна з асноўных груп рызыкі – гэта людзі сталага ўзросту. І мы будзем прапаноўваць ім заставацца ў хаце. І запрашаем валанцёраў далучыцца да дапамогі дастаўкі ім харчавання з крамаў.

На думку Вадзіма Саранчукова, медыкі павінны і самі агучваць свае патрэбы:

– Ёсць цэнтральная база валанцёраў, якая збіраецца па ўсёй Беларусі. Да той базы мы таксама маем доступ і да тых людзей, якія зарэгістраваліся і прапаноўваюць сваю дапамогу. Асобна мы звяртаемся да медыкаў, каб яны не хавалі тых патрэбаў, якія ёсць у іх. Бо магчымасці ёсць розныя і рэсурсы збіраюць па ўсёй краіне.

Больш падрабязную інфармацыю пра валанцёрскі рух і патрэбы медыкаў ад сёння можна атрымаць на адмысловай старонцы ў сусветным павуцінні  https://bycovid19.com/.

   Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-valantsyory-dapamagayuts-medyk/

09.04.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты