Навіны

Пуск БелАЭС неабходна адкласці, - лічаць актывісты Беларускай антыядзернай кампаніі

Беларуская АЭС. Фота: belsat.eu

Беларуская АЭС. Фота: belsat.eu

Беларуская антыядзерная кампанія, заклапочаная сітуацыяй вакол АЭС у Беларусі і пачатку яе работы ва ўмовах пандэміі Сovid -19, падрыхтавала і распаўсюдзіла заяву аб планаваным пуску станцыі і пандэміі.

«Мы лічым, што ўмовы пандэміі COVID-19, а менавіта, закрытыя межы і дзеючы каранцін у Расійскай Федэрацыі, рост выпадкаў COVID-19 у Беларусі і звязаная з гэтым патэнцыйная магчымасць заражэння работнікаў БелАЭС, разам са спадарожнымі праблемамі рэалізацыі праекта БелАЭС, значна павялічаць радыяцыйныя рызыкі пуску гэтай электрастанцыі», - адзначаюць ініцыятары заявы ад Беларускай антыядзернай кампаніі.

Дарэчы, пацверджаны 15 выпадкаў каранавіруса ў грамадзян Расіі, якія прыбылі на АЭС у Астравец, паведамілі «Гродзенскай праўдзе» у галоўным упраўленні аховы здароўя аблвыканкама.

Прагназуецца, што пандэмія COVID-19 прывядзе да эканамічнай рэцэсіі ў 2020-м годзе ў Беларусі і ў свеце ў цэлым. Гэта яшчэ адзін фактар, які ўскладняе пуск БелАЭС, паколькі ён можа істотна паўплываць на рэзервовыя магутнасці і рынкі збыту электраэнергіі.

У заяве адзначаецца, што да гэтага часу "няма вырашэння праблемы адпрацаванага ядзернага паліва БелАЭС. Для яго сухога захоўвання на тэрыторыі АЭС не прадугледжана адпаведнай пляцоўкі. Няма магутнасцяў для захоўвання і перапрацоўкі АЯП і ў Расіі, і наўрад ці можна чакаць, што ва ўмовах пандэміі гэтыя магутнасці пачнуць праектаваць і будаваць».

Беларуская антыядзерная кампанія заклікае ўлады Беларусі цвяроза ацаніць сітуацыю і адкласці пуск БелАЭС. Акрамя таго, яна мае намер звярнуцца ў міжнародныя арганізацыі, у прыватнасці, у МАГАТЭ, з просьбай аб садзейнічанні ў гэтым пытанні.

 

http://spring96.org/be/news/96486

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты