Навіны

Адказнасць у час Вялікадня

Вось і да­жы­лі мы да ве­лі­код­на­га пе­ры­я­ду. Ка­та­ліц­кія свя­ты Уваск­рэ­сен­ня Гас­под­ня­га за на­мі, пра­ва­слаў­ных ча­ка­ем. Ты­дзень роз­ні­цы ў гэ­тым го­дзе па­між абедз­вю­ма кан­фе­сі­я­мі на фо­не пан­дэ­міі ка­ра­на­ві­ру­са ня­суць з са­бою ўза­е­ма­су­ці­шэн­не і звы­чай­ную па­ко­ру пе­рад ня­бач­ным во­ра­гам. Су­ці­шэн­не і ма­літ­ва — не­ад’­ем­ныя част­кі по­сту, але, зда­ец­ца, у та­кой сі­ту­а­цыі ахоп­лі­ва­юць яны знач­на шы­рэй­шыя кру­гі гра­мад­ства. Не без зна­чэн­ня тут усе ад­мі­ніст­ра­цый­ныя аб­ме­жа­ван­ні, уве­дзе­ныя поль­скім ура­дам дзе­ля бяс­пе­кі гра­ма­дзян усёй кра­і­ны. Вя­лі­кія фі­нан­са­выя ка­ры па­ме­ра­мі ў ты­ся­чы зло­тых за па­ру­шэн­не рэг­ла­мен­ту са­ма­ка­ран­ці­ну да­стат­ко­ва аха­лодж­ва­юць най­больш га­ра­чыя га­ло­вы ў цёп­лыя кра­са­віц­кія дні. А тут вяс­на наб­ры­ня­ла жы­ват­вор­ны­мі со­ка­мі, га­то­вая ўспых­нуць у лю­бую га­дзі­ну дня і но­чы. Пры­вык­лае апош­ні­мі га­да­мі гра­мад­ства да бе­стур­бот­нас­ці і ані­я­ка­га аб­ме­жа­ван­ня сва­іх гра­ма­дзян­скіх пра­воў з вя­лі­кім зра­зу­мен­нем па­дыш­ло да за­клі­каў ле­ка­раў і пе­рас­це­ра­ган­ня на­кі­ну­тых за­ба­рон. Ці выт­ры­мае яно да­лей у са­ма­дыс­цып­лі­не блі­жэй­шы­мі тыд­ня­мі — па­жы­вем, па­ба­чым. Ад­нак кож­ны доб­ра ба­чыць, што дзе­ец­ца за­раз у ін­шых кра­і­нах. Ста­но­віш­ча ў Злу­ча­ных Шта­тах Аме­ры­кі на­пэў­на ёсць рэ­аль­най пе­рас­ця­ро­гай пе­рад бе­зад­каз­ны­мі па­во­дзі­на­мі. А з які­мі псі­хіч­ны­мі і пра­фе­сій­ны­мі вык­лі­ка­мі пры­хо­дзіц­ца зма­гац­ца тым, хто на пер­шай лі­ніі ба­раць­бы з ня­бач­ным во­ра­гам. Му­сім так­са­ма па­мя­таць і пра тых, хто сва­ёй што­дзён­най пра­цай за­бяс­печ­вае ла­гі­стыч­нае фун­к­цы­я­на­ван­не дзяр­жа­вы ў яе роз­ных га­лі­нах. Та­му ўсім ім па­ві­нен быць пе­ра­да­дзе­ны наш ніз­кі пак­лон і па­дзя­ка за роб­ле­нае імі не дзе­ля ге­рой­ства, а про­ста дзе­ля вы­жы­ван­ня ча­ла­ве­цтва. Бо ніх­то на­пэў­на з іх, ці з нас, не ха­цеў бы апы­нуц­ца із­ноў у та­кой сі­ту­а­цыі. Пан­дэ­мія ка­ра­на­ві­ру­са ад­на­знач­на па­ка­за­ла, што нель­га ўжо ду­маць пра бяс­печ­ную бу­ду­чы­ню ча­ла­ве­чай гра­мад­скас­ці без стра­ху пе­рад но­вы­мі ві­рус­на-бі­я­ла­гіч­ны­мі зах­вор­ван­ня­мі. Ад­нак каб пе­ра­жыць і быць ад­каз­ным у час Вя­лі­кад­ня пе­рад са­бою і сва­і­мі род­ны­мі ці зна­ё­мы­мі, му­сім са­мі зва­жаць і пе­рас­це­ра­гаць та­го што­дзён­на­га па­рад­ку, які ўве­дзе­ны ўра­дам і са­ні­тар­ны­мі служ­ба­мі. Апош­нія аба­вяз­ва­ю­чыя за­раз зме­ны бы­лі аб­веш­ча­ны пад­час прэс-кан­фе­рэн­цыі ў чац­вер, 9 кра­са­ві­ка. Прэм’­ер-мі­ністр Ма­тэ­вуш Ма­ра­вец­кі, мі­ністр зда­роўя Лу­каш Шу­моў­скі і мі­ністр аду­ка­цыі Да­ры­юш Пян­т­коў­скі па­ве­да­мі­лі, што ў юры­дыч­ным па­рад­ку да 19 кра­са­ві­ка пра­цяг­ва­юц­ца ўсе ра­ней уве­дзе­ныя ў су­вя­зі з эпі­дэ­мі­яй ка­ра­на­ві­ру­са аб­ме­жа­ван­ні. Ды­стан­цый­нае на­ву­чан­не ў шко­лах і ВНУ пра­цяг­ну­тае да 26 кра­са­ві­ка. Вы­пуск­ныя эк­за­ме­ны — ма­ту­ры — і эк­за­ме­ны для вось­мых кла­саў — ад­тэр­мі­на­ва­ны на дру­гую па­ло­ву чэр­ве­ня, па­куль без выз­на­ча­най кан­к­рэт­най да­ты. Ад­нак мі­ністр аду­ка­цыі па­ве­да­міў, што вуч­ні пра да­ту эк­за­ме­наў бу­дуць па­ве­дам­ле­ны мі­ні­мум на тры тыд­ні пе­рад іх тэр­мі­нам. Доб­ра, што пе­рад ве­лі­код­ны­мі свя­та­мі, пры­нам­сі вась­мік­лас­ні­кі і ма­ту­ры­сты ра­зам з баць­ка­мі ма­юць ін­фар­ма­цыю пра якія-ко­ле­чы тэр­мі­ны са­мых важ­ных для іх эк­за­ме­наў. А што з усім на­ву­чан­нем і маг­чы­мым тэр­мі­нам вяр­тан­ня вуч­няў у шко­лы? Ба­чым тут, на жаль, знач­на больш кло­па­таў, чым­сь­ці пос­пе­хаў у ды­стан­цый­ным і ан­лайн на­ву­чан­ні. На­да­лей пра­цяг­ва­ец­ца зак­рыц­цё ме­жаў Поль­ш­чы. Чар­го­вы тэр­мін, які бу­дзе аба­вяз­ваць для чу­жа­зем­цаў, гэ­та 3 мая. Зда­ец­ца, што маг­чы­мае тут да­лей­шае па­даў­жэн­не, бо з Еў­ра­пей­скай ка­мі­сіі да­хо­дзяць чут­кі пра зак­рыц­цё ме­жаў Еў­ра­са­ю­за да 15 чэр­ве­ня. Но­вае, што нас ча­кае з 16 кра­са­ві­ка, гэ­та аба­вя­зак зак­ры­ван­ня но­са і ро­та ма­ска­мі або хуст­ка­мі ў гра­мад­скіх мес­цах. Та­кім чы­нам ма­ем ад­ноль­ка­выя пат­ра­ба­ван­ні да ўсіх гра­ма­дзян на­шай кра­і­ны, як гэ­та бы­ло ўжо пры­ня­та ў мно­гіх кра­і­нах све­ту. Рас­пі­саў­ся я тут пра ка­ра­на­ві­ру­са, а пра Вя­лік­дзень толь­кі ледзь зга­даў. Ад­нак ду­маю, што ка­лі Хры­стос ах­вя­ра­ваў ся­бе дзе­ля ча­ла­ве­ча­га жыц­ця і збаў­лен­ня, то і на­шым, на­ту­раль­ным хрыс­ці­ян­скім аба­вяз­кам з’яў­ля­ец­ца ша­на­ван­не да­дзе­на­га Бо­гам жыц­ця і пе­ра­ма­ган­не зла, якое па­гра­жае ўся­му ро­ду ча­ла­ве­ча­му. Та­му і кан­чаю тра­ды­цый­ным Хры­стос Уваск­рос!

Яў­ген Ва­па

16.04.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Відэа

праваабарончыя сайты