Навіны

Экалагічная сітуацыя ў Бярозаўцы яшчэ больш пагоршыцца

Экалагічная сітуацыя ў Бярозаўцы яшчэ больш пагоршыцца. Гэта, бадай, асноўны вынік візіту начальніка дзяржавы Рэспубліка Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў горад Бярозаўка Лідскага раёну. 17 красавіка на прадпрыемстве ён заявіў, што там будзе пабудаваны дадатковы цэх па вытворчасці шкловаты. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Напомнім, што ў мінулыя гады жыхары гораду Бярозаўка і мясцовыя грамадскія актывісты пратэставалі супраць пабудовы ў горадзе цэху шкловаты, паколькі яе вытворчасць сур'ёзна забруджвае навакольнае паветра і шкодзіць здароўю жыхароў. За акцыі мірнага пратэсту грамадсікя актывісты неаднаразова штрафаваліся і пераследаваліся рознымі спосабамі.

 

17.04.2020 Тэгі: Бярозаўка, экалогія

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты