Навіны

Гарадзеншчына: дзе інфармацыя пра месцы заражэння і колькасць хворых?

Асноўныя ўладныя інфармацыйныя рэсурсы Гарадзенскай вобласці працягваюць замоўчваць канкрэтную сітуацыю з заражэннем COVID-19 і колькасцю хворых на каронавірус у рэгіёне, пра ачагі заражэння і становішча ў канкрэтных раёнах.

Сайт Гарадзенскага аблвыканкама 21 красавіка паінфармаваў пра рэалізацыю абласнога плана па супрацьдзеянні каронавіруснай інфекцыі. Паведамленне пра нараду чыноўнікаў, аднак, нічога не дае жыхарам. У іншым матэрыяле за гэты дзень галоўны дзяржаўны абласны інфармацыйны рэсурс расказвае пра акцыю дапамогі дактарам і пацыентам, рэкламуючы пры гэтым БРСМ.

Сайт Гарадзенскага гарвыканкаму 22 красавіка таксама расказвае пра акцыю дарамогі медыкам. Ёсць інфармацыя за 21 красавіка пра тое, што ў Гародні пачалі праводзіць дэзінфекцыю на прыпынках, дзе найбольш спыняецца транспарту. Паведамляецца, што мінімізаваць распаўсюд каронавірусу ва ўсёй Беларусі будуць імкнуцца 170 ваенных спецыялістаў-хімікаў і 60 адзінак тэхнікі, якія непасрэдна будуць займацца дэзінфекцыяй установаў аховы здароўя і аб'ектаў прамысловасці. Усё гэта добра, але дзе інфармацыя па канкрэтных раёнах, рэгіёнах і ачагах захворвання?

Галоўны інфармацыйны орган абласной улады - сайт газеты "Гродзенская праўда" - 23 красавіка ў сваіх навінах расказвае пра тое, што такое апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, інфармуе нас пра тое, што сусветная арганізацыя аховы здароўя (!) заклікала краіны акуратна падыходзіць да адкрыцця межаў пасля пандэміі. Ну і галоўнае - таксама рэкламуе "пабеданосную" акцыю ўсё таго ж БРСМ.

Сайт Гарадзенскай тэлерадыёкампаніі падае ў сваім навінавым сюжэце ад 22 красавіка толькі агульную "дазволеную" статыстыку па ўсёй краіне. Адзіная канкрэтная інфармацыя з лічбамі пра колькасць заражаных COVID-19 на Гарадзеншчыне падавалася толькі 20 красавіка, але зноў жа былі названыя лічбы паводле звестак Міністэрства здароўя (па Гарадзеншчыне была агучана лічба 176 захварэўшых). А дзе непасрэдна інфармацыя ад абласных медычных службаў і ад рэгіянальных уладаў?

Відавочна, што абласныя ўлады Гарадзеншчыны, іх структурныя падраздзяленні і адпаведныя дзяржаўныя інфармацыйныя органы не выконваюць сваіх абавязкаў па дэталёвым інфармаванні насельніцтва з сітуацыяй эпідэміі ў рэгіёне. З-за гэтага ў грамадстве цыркулюе шмат неправеранай і недакладнай інфармацыі. З-за гэтага можа стварыцца і дадатковая небяспека пашырэння каронавірусу і пагроза здароўю людзей.   

 

Архіў

Сьнежань 2020
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты