Навіны

У Смаргоні 42 хворых на каронавірус. Улада гэта замоўчвае

У Смаргоні выяўлена 42 чалавекі, якія захварэлі на каронавірус. Гэтая інфармацыя паданая рэсурсам kraj.by. Гэты сайт паведамляе наступнае:

Як расказаў лекар-эпідэміёлаг, загадчык аддзяленнем Смаргонскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Анатоль Шкірмант:

"– Заболевание COVID-19 выявлено у 42 человек. Госпитализированы не все. Некоторые больные, если позволяют условия, находятся дома на самоизоляции. 70% больных переносят инфекцию в легкой степени. Новые зараженные появляются ежедневно, но Сморгонский район не самый неблагополучный в Гродненской области по количеству зараженных".

Паводле слоў Анатоля Шкірманта, у кожным выпадку медыкі выяўляюць людзей, якія кантактавалі з захварэўшымі. Кантакты першага роўню адразу адпраўляюцца на самаізаляцыю, у гэтых людзей бяруць мазкі, а па месцы працы выдаюць бальнічны. Кантакты другога роўню працягваюць хадзіць на працу, але таксама знаходзяцца пад наглядам дактароў.

Месяц таму, 1 красавіка, у Смаргоні не было зафіксавана выпадкаў заражэння каронавірусам. Тады пра гэта паведамляў галоўны лекар інфекцыйнага аддзялення Смаргонскага цэнтральнага раённага шпіталю Віталь Круповіч.

Смаргонскія ж раённыя ўлады замоўчваюць рэальную сітуацыю з эпідэміяй. У галоўным інфармацыйным органе раёна - газеце "Светлы шлях" і яе сайце нічога пра гэта не гаворыцца. Там скрозь суботнікавыя і першамайскія пераможныя рэляцыі ў савецкім стылі. Чаго варты адзін цытаваны загаловак цэнтральнага матэрыялу: "Александр Лукашенко: для белорусов созидательная работа под мирным небом остаётся величайшей ценностью".

Што датычыць сайту Смаргонскага райвыканкаму, то апошнія навіны там датуюцца 24 красавіка. З гонарам паведамляецца, што "Сморгонский район будет занесён на Республиканскую Доску почёта". Апошняя інфармацыя пра захварэўшых на COVID-19 на афіцыйным сайце датуецца ажно 9 красавіка. Тады паведамлялася, што ў адзін дзень было выяўлена 15 хворых. Пасля гэтых звестак, якім можна верыць, улады пра сітуацыю з эпідэміяй у раёне не паведамляюць. 

 

 

 

02.05.2020 Тэгі: Смаргонь, Сморгонь

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты