Навіны

Валянцін Дубатоўка: Слухайце лекараў, а не палітыкаў

Жыццё ў 2020-ым годзе праходзіць у цяні каронавіруснай пандэміі.  Хлусня і ўтойванне сапраўднай карціны распаўсюду пошасці паказвае крывадушнасць кіраўніка дзяржавы і яго чыноўнікаў. Але ня ўсё так змрочна, бо беларусы – культурная нацыя, якая ўмее аддзяляць „пустазелле” ад „пшаніцы”. Таму й атрымліваецца, што „ўлады ў Беларусі самі па сабе, а народ – сам па сабе,” – мяркуе „Госць Рацыі” – пісьменнік, старшыня гарадзенскай абласной філіі СБП Валянцін Дубатоўка.

РР: Як Вы вырашаеце свае надзённыя праблемы сёння, ці ёсць нейкія адчуванні дыскамфорту і як вы іх перамагаеце?

Валянцін Дубатоўка: Я перажываю не за сябе, а за сябраў нашага аддзялення. У нас людзі ў большасці маюць добры ўзрост. Вельмі хацелася б, каб яны слухалі парады нашых лекараў, а не палітыкаў. Асабліва такія бязглуздыя, якія гучаць па тэлевізары.

РР: Літаратары, асабліва паэты, людзі вельмі ўражлівыя на ўсялякія змены ў сваім жыцці, асабліва ў негатыўным плане. Як яны перажываюць гэты час?

Валянцін Дубатоўка: Цяжка перажываць такую сітуацыю. Я думаю, што калі кажуць, што ў такія часы можна сесці і пісаць, я сумняваюся, што ўдаецца напісаць штосьці вельмі добрае. Каб пісаць пра тое, што зараз адбываецца, трэба гэта перажыць, перагледзець, перадумаць. І ці варта гэта рабіць наогул? Я думаю, што гэта больш час для асэнсавання перажытага, зробленага. Але мяне больш уражвае палітыка нашай дзяржавы. Гэта нешта страшнае! Ідуць заявы зранку, што ў нас няма каронавірусу, а вечарам тая ж установа медычная дае падлік памерлых, жывых. Потым кажуць – лячыцеся гарэлкай, а на заўтра “хуткія” па горадзе збіраюць людзей. Такое адчуванне, што людзі пры ўладзе згубілі рэальнасць. Сёння такая сітуацыя, калі гіне беларускі народ. Улічваючы тое, што Чарнобыль да гэтага часу не перажыты. А тут яшчэ пандэмія. Для беларусаў зараз вельмі страшная сітуацыя. Улада сабе жыве. Я ўвогуле лічу, што гэта нейкі сямейны феадалізм у нас кіруе. Бо людзі жывуць асобна ад тых, хто кіруе дзяржавай.

РР: Мы бачым, што ўлады маюць нават антыпатыю да людзей. Але застаецца людская эмпатыя. Мы сёння можам бачыць гэта па дзеяннях валанцёраў, якія абмежаванымі сродкамі спрабуюць неяк гэтую сітуацыю выправіць. Спрабуюць дапамагчы, падставіць плячо. Пра што гэта сведчыць, на вашую думку? Народ заўсёды быў разумнейшы за сваіх уладароў.

Валянцін Дубатоўка: Так, гэта безумоўна. Якраз вось у гэтыя страшныя часы народ даказвае ці можа ён жыць, ці згубіцца, ці растворыцца паміж іншымі народамі. І вось якраз беларускі народ паказвае, што з народам усё нармальна. Я вось глядзеў статыстыку, што гарадзенцы без усялякіх наказаў кіраўніцтва застаюцца дома. Безумоўна, народ разумнейшы за ўлады. І так было заўсёды. Гэта самаарганізацыя народа. Валанцёры дапамагаюць медыкам. Знаходзяцца сапраўдныя лідары, людзі, якія самаахвярна служаць, збіраюць дапамогу, развозяць па шпіталях. Лепш бы кіраўніцтва не было зусім. Наш народ сам бы справіўся! Улады ашукваюць людзей, якія стараюцца, каб гэтая дзяржава выжыла неяк.   

РР: Як вы вырашаеце свае надзённыя праблемы сёння, ці ёсць нейкія адчуванні дыскамфорту і яквы х перамагаеце?     Гутарыў Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/valyantsin-dubatouka-slukhajtse-lekarau/

02.05.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты