Навіны

Вітольда Ашурка збіраюцца судзіць

Грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка збіраюцца судзіць паводле адміністрацыйнага пратаколу. Міліцыя склала пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне, якое Ашурак здзейсніў 26 красавіка ў дзень угодкаў Чарнобыльскай трагедыі.

У той дзень Вітольд Ашурак выйшаў на адзіночны экалагічны пікет. У руках ён трымаў плакат "Шкловата - наш Чарнобыль". Экалагічны пікет быў выстаўлены каля ўваходу на мясцовы шклозавод. Такім чынам Вітольд Ашурак выказаў пратэст супраць заяваў Лукашэнкі пра пабудову ў Бярозаўцы другога цэха па вытворчасці шкловаты.


Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты