Навіны

Паляванне на актывістаў пачалося ў Гародні

З раніцы 8-га траўня нарад міліцыі завітаў на кватэру, дзе пражывае гарадзенскі актывіст Мікалай Салянік. Жонка Саляніка сказала, што мужа няма ў хаце. Але міліцыя засталася дзяжурыць пад домам.

Мікалай Салянік перакананы, што міліцыянты маюць загад затрымаць яго, паколькі ён быў актыўным удзельнікам сустрэч з блогерам Сяргеям Ціханоўскім, правёў акцыю супраць дзеянняў аба бяздзеянняў уладаў пад час пандэміі, а таксама быў актыўным ўдзельнікам акцыі кармлення галубоў у Гародні, дзе апратэстоўвалася затрыманне і суд над Ціханоўскім.

Адну з удзельніц гэтай акцыі, Алену Сахарчук, з раніцы 8-га траўня міліцыя забрала проста з рабочага месца. Яна працуе ў Гародні на “Азоце”. Алена Сахарчук напісала заяву на адпачынак за свой кошт, як ёй параілі і міліцыя і адміністрацыя прадпрыемства, пасля чаго яе забрала міліцыя і павезла ў Ленінскі РАУС Гародні.

Гарадзенскія праваабаронцы не сумняваюцца, што затрыманняў будзе яшчэ больш. Для гэтага саспелі адразу некалькі ўмоў. Перш за ўсё ўлады не вытрымалі той крытыкі, якую актывісты грамадскага сектару агучылі ў сувязі з тым, як улада змагаецца з пандэміяй. Ну а паколькі ва ўладаў аргументаў на сваю карысць няшмат, то застаецца правераны сілавы метад “заткнуць” людзям рот.

Таксама сёння чакаецца, што будзе аб’яўлена дата прэзідэнцкіх выбараў. Ну а сярод затрыманых ёсць не толькі актывісты, якія будуць падтрымліваць “не тых” кандыдатаў, але і самыя прэтэндэнты ў “не тыя” кандыдаты.

Ну і правядзенне адзінага ў Еўропе парада перамогі пад час сусветнай пандэміі, з крытыкай якога выступаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Для ўладаў вельмі важна, каб гэты парад прайшоў бездакорна і ніхто не выступіў публічна супраць. Таму нейтралізацыя актывістаў мае на мэце і гэты чыннік.

Супадзенне па часе гэтых трох фактараў і прыводзіць да такога рэзкага выбуху актыўнасці сілавікоў. Як вядома, учора такая актыўнасць назіралася яшчэ ў адным месцы гарадзеншчыны Лідзе. Там былі затрыманыя некалькі чалавек і спробы затрымаць яшчэ больш. Сёння актывісты Ліды ўжо стаяць перад будынкам суда і чакаюць пачатку судовага працэсу над затрыманымі.

Таксама быў складзены адміністрацыйны пратакол на актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка за праведзены раней экалагічны пікет.  

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты