Навіны

У Лідзе фельдшара Паўла Палейчыка засудзілі да 7 сутак арышту (абноўлена)

У лідзе працягваюцца суды над затрыманымі. Усяго паводле апошніх звестак было затрымана 6 чалавек. Ведама, што Павел Палейчык і Андрэй Паляковіч засуджаны да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Затрыманыя таксама Павел Анціпкін, Максім Палонскі, Алег Краўцоў і яшчэ адзін чалавек.

***

Затрыманага ўчора ў Лідзе фельдшара Паўла Палейчыка, засудзілі сёння, 8 траўня, у Лідскім раённым судзе да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Прысуд паводле адміністрацыйнага пратаколу, складзенага міліцыяй, аформіў суддзя Максім Філатаў.

Хутчэй усяго сёння ж у Лідскім раённым судзе засудзяць іншых затрыманых у Лідзе - Андрэя Паляковіча і іншага фельдшара - Алега Краўцова

Затрыманыя лідзяне прысутнічалі 22 красавіка на сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Акрамя гэтага Павел Палейчык даў інтэрв'ю для Радыё Свабода, дзе расказаў пра сітуацыю ў горадзе ў час эпідэміі каронавірусу. 

 

 

08.05.2020

Відэа

праваабарончыя сайты