Навіны

У Гародні і Лідзе за краты кінулі па 5 чалавек

8 траўня ў Гародні і Лідзе за акцыю кармлення галубоў і сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім шэраг удзельнікаў засуджаныя да адміністрацыйнага арышту.

У Гародні ведамы грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў будзе за кратамі 9 сутак (цяпер яму прысудзілі 7 сутак арышту плюс 2 сутак у яго было за ранейшае адміністрацыйнае правапарушэнне). 

Васіль Калач засуджаны да 5 сутак арышту;

Яўген Разнічэнка — да 6 сутак арышту;

Юрый Шока — да 7 сутак арышту;

Алена Сахарчук — да 6 сутак арышту.

У Гародні міліцыя хацела таксама затрымаць Мікалая Саляніка, які аднак не адкрыў "ахоўнікам правапарадку" дзверы сваёй кватэры. Мікалай Салянік паведаміў у сваім фэйсбуку, што 9 траўня а 12-й гадзіне ён збіраецца выйсці ў горад, каб ушанаваць памяць сваіх блізкіх сваякоў, што загінулі ў Другой сусветнай вайне.

Стала ведама таксама, што міліцыя дзяжурыць ля кватэр і хоча затрымаць яшчэ некалькі чалавек - а менавіта Вольгу Каракіну, Дзмітрыя Фурманава

У Лідзе органамі незаконна затрыманыя і засуджаныя 5 чалавек:

Алег Краўцоў засуджаны да 7 сутак арышту;

Павал Палейчык — да 7 сутак арышту;

Андрэй Паляковіч — да 7 сутак арышту;

Максім Палонскі — да 7 сутак арышту;

Генадзь Паўлюкевіч - 10 базавых велічынь;

Павел Анціпкін пакуль знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня да суду 11 траўня. Няма сумневу, што яго таксама засудзяць у панядзелак да адміністрацыйнага арышту.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты