Навіны

Абсурднае затрыманне ў Лідзе пад час пандэміі

Як стала вядома праваабаронцам, у Лідзе ўжо затрымана пяць чалавек, за сустрэчу з блогерам Ціханоўскім. Чацвёра ўжо засуджаны - кожны да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Пятае ж затрыманне выглядае надзвычай абсурдным і бесчалавечным.

Справа ў тым, што яшчэ 7-га траўня міліцыя прыязджала да прыватнай хаты да шматдзетнай см’і, і старалася бацьку чатырох дзяцей, Паўла Анціпкіна, забраць у пастарунак нібыта для дачы тлумачэнняў. Павал ім растлумачыў, што ён гатовы даць любыя тлумачэнні на месцы і гатовы хоць зараз іх падпісаць. Таксама, калі гэтага будзе мала, гатовы па тэлефоне адказваць на пытанні. Але паехаць у пастарунак не можа, бо хворы, ужывае лекі, і не хоча з тае прычыны, пад час пандэміі, рабіць аніякіх праблем.

Але ўжо 8-га траўня міліцыянты падлавілі момант, калі Павал выйшаў з хаты на свой участак, і ўсё ж забралі чалавека, які ім паведамі пра хваробу.

Далей абсурд толькі ўзмацняўся. Справа да суда па нейкіх прычынах 8-га траўня не дайшла. Суд хіба будзе ў панядзелак. Але Паўла Анціпкіна да суда вырашылі трымаць у ІЧУ! Не адпусцілі да суда дахаты далечвацца, а пакінулі пад вартай! І гэта, заўважым, не нейкага злачынцу, які можа ўцячы ад правасуддзя, а бацьку шматдзетных дзяцей, уся віна якога ў тым, што ён разам з іншымі жыхарамі Ліды сустрэўся з чалавекам, якога хацеў ўсяго толькі паслухаць.

Відаць загад перахапаць актыўных грамадзян баў такім моцным, што сілавікі ўвогуле не зважаюць увагі не на якія абставіны. Што будзе, калі ім аддадуць яшчэ больш абсурдныя загады?!

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты