Навіны

Колькасць інфікаваных каронавірусам у Беларусі перавысіла 22 000

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала ў сваім Telegram-канале новыя лічбы, датычныя распаўсюду каронавірусу ў краіне. Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 22.052, памерлі 126 чалавек. 6050 паправіліся і выпісаныя. 

За апошнія суткі памерлі яшчэ пяць чалавек, а агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 павялічылася на 951, або на 4,5% (у папярэднія суткі было 933 новыя выпадкі і пяць смерцяў).

З пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі больш за 240 000 тэстаў. Колькі зараз пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вентыляцыі лёгкіх, не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/kolkasts-infikavanykh-karonavirusam/

09.05.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты