Навіны

Народны суд без народа ў Лідзе

Цікавае паведамленне прыйшло ў рэдакцыю “Гарадзенскай вясны” з Ліды. У Лідзе некалькі мясцовых жыхароў і сваякі Паўла Анціпкіна з ранку адзінаццатага траўня сабраліся ля будынку Лідскага суда, каб патрапіць на суд над Паўлам. Паўла Анціпкіна, шматдзетнага бацьку, у якога ў хаце засталіся жонка з чатырма дочкамі, затрымалі яшчэ 8-га траўня, як удзельніка сустрэчы з блогерам Ціханоўскім, і, нягледзячы на тое, што ён хворы, зачынілі ў ІЧУ да суда. Тое, што зараз пандэмія, і хворых варта б было ізаляваць у медыцынскіх установах нікога не спыніла. Як і тое, што за наўмыснае распаўсюджванне хваробы прадугледжана адказнасць.

А ў панядзелак адзінаццатага траўня мусіў адбыцца суд, на які і прыйшлі сваякі і актывісты.

Толькі ніхто з прысутных на суд не патрапіў. Праз нейкі час ім стала вядома, што народны суд ужо адбыўся без народа. А Павел Анціпкін, неўзіраючы на хваробу, асуджаны на 15 сутак.

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты