Навіны

Перадачы для арыштаваных у Гародні

У Гародні за кратамі застаюцца 5 чалавек засуджаных да адміністрацыйнага арышту яшчэ ў пятніцу 8 траўня.

11 траўня каля гарадзенскага Ізалятара часовага ўтрымання сабраліся сваякі арыштаваных, праваабаронцы і грамадскія актывісты. Усе разам яны арганізавалі перадачы для пацярелых ад пераследу. Былі пераданыя сродкі асабістай гігіены, вада і некаторыя прадукты.

Сярод іншых у Кастрычніцкі РАУС Гародні, які суседнічае з ІЧУ, з'явіўся Мікалай Салянік, якога некалькі дзён імкнулася затрымаць міліцыя. Мікалай Салянік на 15-ю гадзіну яшчэ не выйшаў з РАУСу. Вельмі імаверна, што яго павезлі ці яшчэ павязуць у суд.

Напомнім, што за ўдзел у акцыі кармлення галубоў і сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім у Гародні засуджаны наступныя асобы:

Аляксандр Лаўрэнцьеў будзе за кратамі 9 сутак (цяпер яму прысудзілі 7 сутак арышту плюс 2 сутак у яго было за ранейшае адміністрацыйнае правапарушэнне). 

Васіль Калач засуджаны да 5 сутак арышту;

Яўген Разнічэнка — да 5 сутак арышту;

Юрый Шока — да 7 сутак арышту;

Алена Сахарчук — да 6 сутак арышту.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты