Навіны

Старасць не радасць

Па­да­рож­жы ў род­ныя мяс­ці­ны і на та­кія ж са­мыя па­ра­фі­яль­ныя мо­гіл­кі на­гад­ва­юць яш­чэ ад­ну праў­ду пра на­ша жыц­цё і пра­мі­нан­не. Ча­ста ў жыц­ці дзе­цям і ўну­кам пры­хо­дзіц­ца зай­мац­ца больш піль­на сва­і­мі баць­ка­мі і дзя­ду­ля­мі ў су­вя­зі з усі­мі хва­ро­ба­мі, якія пры­ча­пі­лі­ся да іх ар­га­ніз­маў. Вя­до­ма, тут сваю не­ма­лую ро­лю адыг­ры­вае і ста­расць, з якой ра­ней ці паз­ней пры­хо­дзіц­ца сяб­ра­ваць кож­на­му з нас. „Пры­ча­пі­ла­ся і не хо­ча ад­ча­піц­ца”, — доб­ра па­мя­таю са свай­го дзя­цін­ства та­кія вы­каз­ван­ні ся­мей­ні­каў, ка­лі хтось­ці доў­га хва­рэў. Уз­гад­ваю так­са­ма і та­кія ра­ска­зы, асаб­лі­ва зі­мо­вы­мі ве­ча­ра­мі, ад якіх дры­жы­кі бег­лі па ўсім ма­ім це­ле, ка­лі іш­ла га­вор­ка пра вы­кі­ну­тых дзець­мі з род­ных да­моў сва­іх зня­сі­ле­ных ста­рэ­чаў. У мі­ну­лым, у час бес­пен­сій­на­га да­га­доў­ван­ня ста­ры­коў, кар­міць і наг­ля­даць за імі мно­гім вы­да­ва­ла­ся пат­ра­тай яды і ча­су. Лі­та­ра­ту­ра і на­род­ныя каз­кі поў­ныя та­кіх гі­сто­рый. А пры­маў­ка „ста­расць не ра­дасць” — уні­вер­саль­ная і веч­ная. Пры­па­мі­наю так­са­ма па­чу­тыя „жар­ты”, ка­лі ся­ля­не па­ча­лі ат­рым­лі­ваць свае не­вя­лі­кія пен­сіі, што ў гас­па­дар­цы больш пры­быт­ко­вым з’яў­ля­ец­ца мець двое пен­сі­я­не­раў, чым­сь­ці га­да­ваць двух веп­ру­коў. Па­трэ­ба апе­кі, ча­ста над па­ра­лі­за­ва­ны­мі бліз­кі­мі, заў­сё­ды пат­ра­ба­ва­ла і па­тра­буе ан­га­жа­ва­нас­ці ўсёй сям’і. Са свай­го ся­мей­на­га дос­ве­ду па­мя­таю апе­ку над па­ра­лі­за­ва­ным не­каль­кі га­доў свя­той па­мя­ці дзе­дам Мі­ка­ла­ем, дзе кож­на­му — ад дзя­цей да да­рос­лых — бы­лі выз­на­ча­ны га­дзі­ны і аба­вяз­кі іх­ніх з ім за­нят­каў. Сваё зна­чэн­не ў шмат­вя­ко­вай гі­сто­рыі да­па­мо­гі мае хрыс­ці­ян­скі ім­пе­ра­тыў, які ў ста­рым і но­вым за­па­ве­це ўказ­вае ро­лю ся­мей­ных каш­тоў­нас­цей у ча­ла­ве­чым жыц­ці. Да­ча­кац­ца дзя­цей і ўну­каў гэ­та адзін з важ­ных фак­та­раў ча­ла­ве­ча­га іс­на­ван­ня на зям­лі. Тэ­ма ста­рас­ці і па­ша­ны да яе ад­люст­ра­ва­на вель­мі вы­раз­на ў чац­вёр­тай за­па­ве­дзі Гас­под­няй, дзе яс­на ска­за­на ша­на­ваць сва­іх баць­ку і ма­ці. У кні­зе муд­рас­ці Сі­ра­ха на­пі­са­на: „Хто ша­нуе Баць­ку, доў­га жыць бу­дзе”, ці „Сі­вы во­лас аз­доб­най ка­ро­най”. Пас­лух­мя­насць і па­ша­на для баць­коў у біб­лей­скай тра­ды­цыі па­тра­буе ад іх наш­чад­каў паз­бя­гаць та­кіх па­во­дзін, як упар­тасць, нас­меш­лі­васць, зня­важ­лі­васць, аб­к­ра­дан­не, збі­ван­не і та­му па­доб­ныя ад­но­сі­ны. Пад­трым­лі­ваць баць­коў у іх ста­рас­ці да апош­ніх дзён пат­ра­ба­ва­ла­ся з усі­мі іх хва­ро­ба­мі, на­пры­клад з дэ­мен­цы­яй, якая вя­дзе да рас­па­ду псі­хіч­ных фун­к­цый. Ге­не­раль­на Біб­лія ўсхва­ляе ста­расць, ня­гле­дзя­чы на ўсе ад­моў­ныя мо­ман­ты гэ­та­га пе­ры­я­ду жыц­ця. Ве­ка­вы ўзрост — здзяй­с­нен­не Бо­жае ла­скі. Пры­га­дай­ма тут еван­гель­скую прыт­чу пра стар­ца Сі­мя­о­на, які праз ма­літ­ву вы­каз­вае сваю ўдзяч­насць Бо­гу за ім пра­жы­тае. За апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі ў еў­ра­пей­скіх гра­мад­ствах змя­ніў­ся па­ды­ход да лю­дзей у па­жы­лым уз­рос­це і да іх мес­ца ў гра­мад­стве. Ста­рэй­шым лю­дзям выз­на­ча­на ча­ста мес­ца на або­чы­не ся­мей­ных і гра­мад­скіх пра­цэ­саў. Пра­цяг­ласць жыц­ця, гла­ба­лізм, ай­чын­ныя і за­меж­ныя міг­ра­цыі, праз­мер­на раз­ві­ну­ты кан­зу­ме­рызм ча­ста пры­во­дзяць да раз­ры­ву ча­ла­ве­чых су­поль­нас­цей і каш­тоў­нас­цей. Ад­ной з наб­ры­ня­лых праб­лем раз­ві­тых дзяр­жаў ста­ла дэ­маг­ра­фіч­нае пы­тан­не, у тым лі­ку што ра­біць са ста­ры­мі і хво­ры­мі людзь­мі. Толь­кі ган­д­лё­выя сет­кі і па­ра­бан­каў­скія ўста­но­вы ба­чаць у іх яш­чэ сва­іх, па­ста­ян­на ска­ры­ста­ных клі­ен­таў. Цы­ві­лі­за­цый­ныя пат­ра­ба­ван­ні і вык­лі­кі ста­лі штур­ш­ком для пас­пя­хо­ва­га раз­віц­ця ге­ры­ят­рыч­най сі­стэ­мы апя­кун­ства, так дзяр­жаў­най, як і пры­ват­най. Наст­ро­е­ныя на хут­кае жыц­цё гра­мад­ствы вы­ра­шы­лі ма­са­ва па­сы­лаць сва­іх ба­буль і дзя­ду­ляў у да­мы спа­кой­най ста­рас­ці ці са­цы­яль­най да­па­мо­гі. У Фран­цыі ў та­кіх пры­тул­ках жы­ве 700 ты­сяч пен­сі­я­не­раў, у Ня­меч­чы­не — 830 тыс., у Вя­лі­каб­ры­та­ніі — 400 тыс., у Іс­па­ніі — 380 ты­сяч. Кошт су­тач­най па­быў­кі ў та­кіх да­мах вы­со­кі, але лю­дзі і так пла­цяць. Ця­пер у су­вя­зі з кар­ана­ві­ру­сам ме­на­ві­та пен­сі­я­не­ры ў та­кіх да­мах у най­боль­шай сту­пе­ні пла­цяць там сва­ім жыц­цём. Ад­нак аб’­я­вы ў поль­скай прэ­се на­да­лей шу­ка­юць ах­вот­ных да пра­цы ў якас­ці апя­ку­нак у Ня­меч­чы­не, ці Ан­г­ліі. У рэ­а­лі­ях сён­няш­няй Поль­ш­чы, ці Пад­ляш­ша ба­чым уз­ра­ста­ю­чае за­пат­ра­ба­ван­не на ге­ры­ят­рыч­ную ме­ды­цы­ну і год­ную, доў­га­тэр­мі­но­вую апе­ку над пры­ку­ты­мі да лож­ка. Ад­нак якасць пас­луг не­ка­то­рых да­моў са­цы­яль­най апе­кі аб­дзі­рае ня­мог­лых ста­рэ­чаў з ча­ла­ве­чай год­нас­ці. Ста­рас­ці да­жы­ве кож­ны з нас. Толь­кі дзе і ў якіх умо­вах...

Яў­ген Ва­па

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты