Навіны

Працяг хапуна ў Лідзе

Некалькі дзён таму, пад час масавых затрыманняў удзельнікаў сустрэчы з блогерам Ціханоўскім у Лідзе, адзін з актывістаў Аляксей Барматаў не пусціў міліцыю ў хату і застаўся на свабодзе. Тады міліцыя прыйшла нібыта па скарзе суседзяў. Аляксей зняў гэты прыход на відэа і выклаў у сеціва. А каб не патрапіць пад пераслед не выходзіў з хаты.

Міліцыя, аказваецца, увесь гэты час дзяжурыла пад хатай. І як сёння Аляксей выйшаў, бо пазванілі з працы, яго адразу схапілі.

Нагадаем, што ў Лідзе за сустрэчу з Ціханоўскім пакараныя ўжо:

Алег Краўцоў засуджаны да 7 сутак арышту;

Павал Палейчык — да 7 сутак арышту;

Андрэй Паляковіч — да 7 сутак арышту;

Максім Палонскі — да 7 сутак арышту;

Генадзь Паўлюкевіч - 10 базавых велічынь;

Павал Анціпкін – 10 сутак арышту.

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты