Навіны

Аляксея Барматава асудзілі на 15 сутак

Лідскае затрыманне міліцыяй Аляксея Барматава і суд над ім сапраўды нагадваў прыгодніцкі дэтэктыў, або шпіёнскую аперацыю, распрацаваную для Галівуда лепшымі сцэнарыстамі. Усё адбылося ў імгненне вока, калі не лічыць, што лідская міліцыя некалькі дзён дзяжурыла пад хатай Аляксея, пасля таго, як той не пусціў іх у сваю хату і відэа спробы міліцыі туды патрапіць выклаў у сеціве.

Гэтым азам, не паспеў ён ступіць на дарогу, як міліцыя яго схапіла і імгненна павалакла ў суд. У судзе, хіба што, з нецярпеннем чакалі гэтай хвіліны, і можа не адзін дзень. Таму што імгненна без папярэдняга графіка быў праведзены судовы працэс, на якім фігураваў ўжо складзены пратакол з абвінавачваннямі Аляксея Барматава ў парушэнні артыкула 23.34, за несанкцыянаванае мерапрыемства, якім на думку міліцыі і суда была сустрэча ў Лідзе з блогерам Ціханоўскім.

Аляксея прызналі вінаватым і пакаралі 15-ццю суткамі адміністрацыйнага арышту.

Усё было так хутка, што асуджаны наўрат ці змог зарыентавацца, падумаць ці трэба яму адвакат, ды ўвогуле хоць самастойна збудаваць нейкую лінію абароны.

Зрэшты, нікому ў Лідзе, ніякая лінія абароны не дапамагла. Усе затрыманыя за тую сустрэчу прызнаныя судом вінаватымі і ўжо пакараныя.

Алег Краўцоў засуджаны да 7 сутак арышту;

Павал Палейчык — да 7 сутак арышту;

Андрэй Паляковіч — да 7 сутак арышту;

Максім Палонскі — да 7 сутак арышту;

Генадзь Паўлюкевіч - 10 базавых велічынь;

Павал Анціпкін – 10 сутак арышту.

Цяпер гэты спіс папоўніў і Аляксей Барматаў з 15-ццю суткамі адміністрацыйнага арышту.

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты