Навіны

Маскавы рэжым у Гародні

Гарадзенскія грамадскія месцы: бібліятэкі, школы, паліклінікі, жаночыя кансультацыі, дзяржаўныя ўстановы, увялі так званы „маскавы рэжым”.

Гэта значыць, што яны абвесцілі і папярэдзілі ва ўлётках на ўваходзе, што ўваход – толькі ў масках. Дзесьці надпісы носяць ультыматыўны характар, а ў іншых крэатыўны, у выглядзе коміксаў ці малюнкаў.

Жыхары Гародні, нягледзячы на тое, што каранцін не абвешчаны – стараюцца хадзіць у масках, трымаць сацыяльную адлегласць у грамадскіх месцах.

У параўнанні з тым, што было некалькі тыдняў таму, колькасць масак паменшылася, хаця тады яны былі дэфіцытам, а цяпер іх можна свабодна набыць.

Колькасць захварэўшых на каронавірус на Гарадзеншчыне афіцыйна нідзе не паведамляецца, а неафіцыйна іх колькасць вагаецца ад 1,5 да 2-х тысяч чалавек.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/masachny-rezhym-u-garodni/

17.05.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты