Навіны

Назіральніку Андрэю Коцю адмовілі ў акрэдытацыі ў Гарадзенскай раённай ТВК

Тэрытарыяльная выбарчая камісія (ТВК) Гарадзенскага раёна адмовіла доўгатэрміноваму назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Андрэю Коцю ў акрэдытацыі.

Андрэй Коця. Фота
Андрэй Коця. Фота "Радыё Свабода"

Андрэй Коця быў вылучаны назіральнікам на сходзе Беларускага Хельсінкскага камітэту. 19 траўня ён прыйшоў на першае пасяджэнне ТВК, на якім абіралася кіраўніцтва камісіі. Ужо напрыканцы пасяджэння, калі Коця пайшоў рэгістравацца, узнікла праблема.

Выбарчай камісіі не спадабалася тое, што сакратара С.В. Чайкі, які падпісваў дакумент аб вылучэнні Андрэя Коці ў якасці назіральніка, няма ў спісе прысутных на пасяджэнні Рады БХК, якія пералічаны ў гэтым дакуменце.

Сакратар Чайка мог і не прысутнічаць на пасяджэнні – менавіта так раённая ТВК бачыць сітуацыю і гэтым матывавала адмову ў акрэдытацыі. 

Андрэй Коця плануе яшчэ раз звярнуцца ў камісію для акрэдытацыі. У выніку паўторнай адмовы ён будзе абскарджваць рашэнне Гарадзенскай раённай ТВК у абласной выбарчай камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

https://elections2020.spring96.org/be/news/96994

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты