Навіны

21 траўня - разгляд скаргі Аляксандра Лаўрэнцьева

21 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе (вуліца Карбышава-20) адбудзецца разгляд скаргі грамадска-палітычнага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева. Пачатак разгляду скаргі а 15-й гадзіне.

Напомнім, што Аляксандр Лаўрэнцьеў судом Ленінскага раёну (суддзя Наталля Козел) за ўдзел у акцыі "кармлення галубоў" і сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім быў гвалтоўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, а пазней засуджаны паводле пратаколу аб нібыта адміністарцыйным правапарушэнні (арт. 23.34) да 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

На волю Лаўрэнцьеў выйшаў позна ўвечары 16 траўня.

Відэа

праваабарончыя сайты