Навіны

У Астраўцы не выконваецца пастанова ЦВК аб інфармаванні выбаршчыкаў

На сайце Астравецкага райвыканкаму ў раздзеле, прысвечаным выбарам, няма поўнага  складу раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – там толькі яе кіроўны склад.
Між тым паводле прыкладання №2 да пастановы ЦВК “Аб інфармаванні грамадзян выбарчымі камісіямі і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі аб рабоце па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  у 2020 годзе” рашэнне аб фармаванні камісіі цалкам, з пералікам усіх сябраў камісіі, мусіць быць размешчана ў адпаведным раздзеле сайта  на наступны дзень  пасля прыняцця.
Райвыканкам і прэзідыум Савета дэпутатаў прынялі рашэнне 19 траўня, пасля якога мінула ўжо тры дні.
Відавочна, у дадзеным выпадку ўсе прэтэнзіі да старшыні Астравецкай раённай выбарчай камісіі Генадзя Бычко, які адначасна з’яўляецца намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкаму.

Відэа

праваабарончыя сайты