Навіны

У Беларусі ўжо больш за 36 тысяч выпадкаў каронавірусу

На 24 мая ў Беларусі зарэгістраваныя 36 198 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі склаў 954 выпадкі каронавірусу. Усяго праведзена 450 627 тэстаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Паводле звестак, выздаравелі 14 155 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Іх выпісалі.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 199 пацыентаў з каронавірусам.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-belarusi-uzho-bolsh-za-36-tysyach-vypadka/

24.05.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты