Навіны

Сустрэча з Ціханоўскім у Гародні (фотарэпартаж)

У Гародню на пікет па зборы подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай і сустрэчу з гарадзенцамі завітаў яе муж, вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі, які не змог падаць у ЦВК дакументы за сябе, бо адбываў адміністрацыйны арышт.

Яго прыезд выклікаў вялікую зацікаўленасць гарадзенцаў, якія масава сталі збірацца на Савецкай плошчы, каб паслухаць аднаго з лідараў грамадскага пратэсту.

Напачатку да жыхароў Гародні звярнуўся вядомы грамадска-палітычны актывіст Гародні Мікалай Салянік. Затым да людзей звярнуўся сам Сяргей Ціханоўскі.

Гарадзенцы віталі блогера і паралельна падпісваліся за Святлану Ціханоўскую. У чатырох чэргах да столікаў стаялі прыблізна па 15-17 чалавек. На сустрэчу з Ціханоўскім па розных ацэнах сабралася ад 300 да 400 гарадзенцаў.

 

 

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты