Навіны

Мікалай Салянік знайшоўся ў бальніцы.

Гарадзенскі грамадзка-палітычны актвіст Мікалай Салянік, які сёння з ранку паехаў у міліцыю пацікавіцца лёсам учорашніх затрыманых і прапаў сам, знайшоўся ў шпіталі. Як напісаў сам Мікалай Салянік, ён знаходзіцца пад аховай міліцыі. Справа ў тым, што яго затрымалі, але ў міліцыі яму стала кепска. Дактары патрабавалі тэрміновай шпіталізацыі. Так Салянік патрапіў у шпіталь пад аховай міліцыі.

Мікалай Салянік ёсць інвалідам другой групы, сардэчнікам. Учора, 29-га траўня, ён на Савецкай плошчы Гародні быў актыўным удзельнікам арганізацыі збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Там жа быў затрыманы міліцыяй муж Святланы, вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі і некалькі іншых прысутных. Мікалая Саляніка затрымалі сёння з раніцы, калі ён высвятляў, што стала з тымі затрыманымі.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты